29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У беларускім Мазыры расейскія вайскоўцы згвалтавалі 20-гадовую студэнтку

99
СМІ: У беларускім Мазыры расейскія вайскоўцы згвалтавалі 20-гадовую студэнтку

Са слоў дзяўчыны, акупанты былі п'яныя і пагражалі расправай.

Расейскія вайскоўцы згвалтавалі 20-гадовую студэнтку ў беларускім горадзе Мазыр, які знаходзіцца каля мяжы з Украінай. Са слоў дзяўчыны, вайскоўцы былі п'яныя і пагражалі расправай, калі пацярпелая раскажа камусьці пра тое, што адбылося, паведамляе «Главред».

Аўдыёразмовы з ахвярай расейцаў апублікаваў Telegram-канал «Вертикаль».

Са слоў дзяўчыны, яна вярталася ўвечары дадому з піцэрыі пасля сустрэчы з сябрамі. Каля яе спынілася грузавая вайсковая машына. Унутры былі тры расейскія жаўнеры. Яны прапанавалі дзяўчыне пазнаёміцца. Калі студэнтка адмовілася, яе сілай зацягнулі ў аўтамабіль.

«Яны сказалі, калі я буду крычаць — яны мяне заб'юць. Я не ведала, куды яны мяне вязуць, бо ўсю дарогу яны мяне трымалі за валасы галавой уніз», — расказала ахвяра згвалтавання.

«Не хацела знаёміцца па-добраму, будзе па-дрэннаму», - заявілі ёй вайскоўцы.

Пасля згвалтавання яны забралі ў сваёй ахвяры грошы і завушніцы і выкінулі яе з аўтамабіля. Тэлефон ёй пакінулі, бо ён быў стары і з разбітым экранам.

Студэнтка кажа, што не звярталася ў беларускую міліцыю, бо баіцца расправы.

«Яны бачылі мой студэнцкі білет і сказалі, маўляў, калі камусьці пажалюся, то яны знойдуць мяне і заб'юць. Іх было трое. Адзін з іх быў з аўтаматам», — дадала дзяўчына.

Таксама яна распавяла, што па горадзе хадзілі пагалоскі аб згвалтаваннях расейскімі вайскоўцамі мясцовых дзяўчат, аднак ніхто гэтымі злачынствамі не займаўся.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках