24 красавiка 2024, Серада, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Rutube не «падлягае аднаўленню» пасля хакерскага нападу

8
СМІ: Rutube не «падлягае аднаўленню» пасля хакерскага нападу

Расейскі заменнік сэрвісу Youtube застаўся без кода сайта.

Хакеры «цалкам выдалілі код сайта Rutube падчас нападаў 9 траўня. Сэрвіс усё яшчэ недаступны.

Вайна Расеі супраць Украіны - галоўныя падзеі 10 мая

Расейскі відэахостынг Rutube, які пазіцыянаваўся як замена YouTube, «не падлягае аднаўленню» пасля хакерскага нападу 9 траўня. Аб гэтым піша выданне The Village са спасылкай на крыніцу.

Адзначаецца, што на працягу ўсяго дня 9 траўня ў канале кампаніі з'яўляліся паведамленні аб тым, што на сайце вядуцца аднаўленчыя працы. Крыху пазней 20:00 панядзелка ў Rutube заявілі, што атака стала найбуйнейшай у гісторыі сэрвісу.

Са слоў прадстаўнікоў сэрвісу, яна была дарагой, загадзя спланаванай і была патрэбная, каб «перашкодзіць Rutube паказаць парад перамогі і святочны салют».

Як распавяла выданню крыніца, блізкая да каманды Rutube, у выніку дзеянняў хакераў быў «цалкам выдалены код сайта», і зараз відэасэрвіс «не падлягае аднаўленню».

Як піша The Village, звычайна на такі выпадак прадугледжаны бэкапы. Аднак у канкрэтнай сітуацыі праблема можа быць у тым, што ў Rutube дагэтуль не разумеюць, ці застаўся ў хакераў доступ да сістэмы ці ўжо няма.

На думку суразмоўцы выдання, такая кібератака стала магчымай праз выцек кодаў доступу да сайта.

На раніцу 10 траўня сэрвіс Rutube ўсё яшчэ недаступны.

«На сайце вядуцца тэхнічныя працы. Сайт быў атакаваны. Цяпер сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Звесткі карыстальнікаў захаваныя», - гаворыцца ў паведамленні на старонцы сэрвісу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках