20 красавiка 2024, Субота, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейцы адмаўляюцца сяліцца ў гатэлях з расейцамі

12
Еўрапейцы адмаўляюцца сяліцца ў гатэлях з расейцамі

Турысты з РФ патрабуюць забяспечыць ім ахову на курортах

Расейскіх турыстаў у Турцыі ізалююць ад падарожнікаў з іншых краін. Тураператары таксама сталі прапаноўваць паслугу па ахове адпачывальнікаў з Расеі.

Пра гэта паведамляе Ratel.kz.

Гатэлі ў Турцыі адчуваюць значнае падзенне турыстычнай плыні праз вайну ва Украіне. Тураператары імкнуцца прыцягнуць турыстаў з іншых краін, але сутыкаюцца з цвёрдымі патрабаваннямі што да «гатэляў без расейцаў».

«Еўрапейскія агенцтвы Нямеччыны і Даніі ўдакладняюць: у якім гатэлі будуць адпачываць расейцы? І просяць адразу падзяляць гатэлі - у гэтым адпачывае Украіна, калі зможа гэтым летам прыляцець, а ў гэтым - расейцы. І там, дзе расейцы, каб нікога іншага не было», - распавядаюць выданню прадстаўнікі тураператараў.

Адзначаецца, што ў Турцыі і раней былі асобныя гатэлі ўмоўна для еўрапейскіх турыстаў і для выхадцаў з постсавецкіх краін. Аднак апошнім часам адпачывальнікаў усё ж сялілі разам.

«Цяпер жа патрабаванне падзелу прыняло ўльтыматыўную форму - «калі побач будуць расейцы, мы будзем адмаўляцца ад оэзервавання», - тлумачаць спецыялісты.

Між тым, расейскія турысты пачалі запытваць ахову пры засяленні. Пры гэтым просяць, каб ахоўнікамі былі грамадзяне Турцыі, а не расейцы.

«Інакш у выпадку канфлікту ўсё на нас павесяць, а з туркамі ўсё будзе законна», – апісваюць сітуацыю ў турызме ў Турцыі.

Тураператары звязаліся з людзьмі, якія займаюцца ахоўнай дзейнасцю - гэта мясцовыя спартоўцы. З канца красавіка ў спісе паслуг з'явілася новая опцыя. Прыкладны кошт аховы адной сям'і расейцаў - ад 100 да 300 еўраў на дзень.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках