29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку пагражае Польшчы і краінам Балтыі

66
Лукашэнку пагражае Польшчы і краінам Балтыі

Узурпатар заявіў пра магчымасці нанесці непрымальную шкоду гэтым краінам.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў яго ёсць узбраенне, якое дае магчымасць наносіць удары па тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі. З ягоных слоў, беларускае войска можа нанесці непрымальную шкоду краінам NATO. Пра гэта ён заявіў на нарадзе абароннай замовы.

«Думаю, для войска гэтае добрае ўзбраенне. Гэта сведчыць аб тым, што наша войска здольнае будзе ваяваць і нанесці ворагу непрымальную шкоду. Так, як мы і планавалі. Мы ж рэалісты, разумеем, што перамагчы NATO нам не ўдасца. А вось шкоду нанесці, асабліва тым тэрыторыям, з якіх нас будуць атакаваць, - у нас гэта зброя ўся ёсць», - сказаў ён.

Са слоў Лукашэнкі, у Беларусі ёсць зброя, якая накрывае ўсю тэрыторыю Польшчы.

«Гэтая зброя, якая можа ахапіць усю тэрыторыю Польшчы і да Балтыкі. Я не гавару ўжо пра прыбалтыйскія дзяржавы. І практычна Украіну за Кіеў. Я, крый божа, не намякаю ні на што, але каб разумелі далёкасць стральбы той зброі, якая ў нас ёсць», - сказаў ён.

Лукашэнка дадаў, што ён мае намер пакінуць у сябе ракетныя комплексы «Іскандэр» і ЗРК С-400.

Трэба адзначыць, што пакуль найбольш дальнабойным узбраеннем беларускага войска з'яўляецца РСЗА «Паланэз», далёкасць стральбы якога дасягае 300 км. Сёння ён таксама заявіў, што дамовіўся з Уладзімірам Пуціным пра падтрымку ў распрацоўцы ракет узроўню «Іскандэр», далёкасць якіх складае да 500 км.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках