19 красавiка 2024, Пятніца, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве ўтрая ўзнялі кошты на страхоўкі для аўтамабіляў на беларускіх нумарах

8
У Літве ўтрая ўзнялі кошты на страхоўкі для аўтамабіляў на беларускіх нумарах

Што гавораць у страхавых кампаніях?

Чытачка “Нашай Нівы” расказала, якія расцэнкі былі і якія сталі:

“У нас аўто на расейскіх нумарах – сябар дазволіў ім карыстацца, пакуль сам жыве ў Расеі. Два гады мы ўжо на ім ездзім. Раней страхоўка каштавала 24 еўры за месяц. Калі мы ў чарговы раз хацелі яе падоўжыць, нашая агентка сказала, што кошт узняўся. Цяпер трэба заплаціць 60 еўраў. Для нас гэта было дорага. За год атрымліваецца 720 еўра. Калі браць страхоўку на аўто на літоўскіх нумарах, то плаціць 185 еўра на год.

Як мне патлумачыла страхавая агентка, падаражанне толькі для аўто, зарэгістраваных у Беларусі і Расеі. Гэта звязана з вайной, але ў сакавіку і красавіку былі яшчэ старыя кошты. Мы сталі пытацца кошты і ў іншых кампаніях, але некаторыя нават адмаўляюцца страхаваць аўто на расейскіх і беларускіх нумарах. У выніку мы пастанавілі перасесці на грамадскі транспарт».

У адной з літоўскіх страхавых кампаніі пацвердзілі, што кошты выраслі ўтрая.

«Паднялі прыкладна месяц таму. Не магу сказаць, з чым гэта звязана. Так пастанавіла кампанія. У нас цяпер 15 дзён страхавання на беларускіх ці расейскіх нумарах каштуе 42 еўры, а было 14. За месяц будзе 70-75 еўраў», - адказаў страхавы агент.

У іншай кампаніі таксама расказалі аб падвышэнні коштаў. Страхоўка аўтамабіля на расейскіх і беларускіх нумарах зараз у іх каштуе 60 еўраў за месяц. Раней заплаціць трэба было 24.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках