29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі пад Мехіка дом ацтэкаў і плывучыя сады

Навукоўцы выявілі пад Мехіка дом ацтэкаў і плывучыя сады

Адкрыццё было ўдалым і незвычайным.

Археолагі, якія праводзілі раскопкі ў раёне Сентра ў Мехіка, раскапалі больш, чым разлічвалі, калі выявілі ўтоеныя руіны старажытнага жылля ацтэкаў, якое, відаць, было заселенае цягам шматлікіх пакаленняў як да, так і пасля гішпанскай заваёвы. Экспэрты з Мексіканскага нацыянальнага інстытута антрапалогіі і гісторыі (INAH), які спансаваў раскопкі, мяркуюць, што жылы будынак, імаверна, быў пабудаваны ў позні посткласічны перыяд імперыі ацтэкаў, які ахопліваў перыяд з 1200 да 1521 года нашай эры. Аб гэтым піша Аncient Оrigins (пераклад - lenta.ua).

Гэтае дзіўнае адкрыццё было ўдалым і незвычайным, бо археолагі не шукалі руіны ацтэкаў. Іх раскопкі былі замоўленыя ў якасці захаду засцярогі перад праектам будаўніцтва электрападстанцыі, які мог пашкодзіць нязведаныя падземныя руіны.

Аднак, археолагі, якія вывучаюць падземныя раёны Мехіка, заўжды спадзяюцца, што можа выявіцца нешта цікавае. Цяперашняя сталіца Мексікі была пабудаваная проста на вяршыні дзіўнай сталіцы імперыі ацтэкаў Тэначцітлана, а гэта азначае, што руіны ацтэкаў маглі быць выяўленыя падчас усякіх раскопак.

Жыллё ацтэкаў, знойдзенае археолагамі INAH, мае сціплыя памеры, яго агульны пляц складае блізу 4300 квадратных футаў (400 квадратных метраў). Яно было зробленае з саману (высушанай на сонцы цэглы з гліны), як гэта было прынята ў культуры ацтэкаў. Грунтуючыся на даследаванні наваколляў, высветлілася, што глінабітная хата знаходзілася на мяжы двух жылых кварталаў у горадзе, у якім, магчыма, пражывала да 400 000 чалавек падчас яго найболей густанаселенай фазы.

Пракапаўшыся пад тоўстай падлогай будынка, археолагі знайшлі дзве пахавальныя скрыні, у якіх знаходзіліся парэшткі двух немаўлят. Яны таксама выявілі некалькі іншых пахаванняў, а таксама сумесь пахавальнага інвентару, які ўключаў, зрэшты, прадзільныя прылады і ацтэкскае прасла, якое выкарыстоўвалі дасведчаныя вытворцы адзення.

Апошнія прадметы, імаверна, былі ўласнасцю людзей, якія жылі ў хаце і былі пахаваныя пад ёй пасля смерці. Таксама магчыма, што збудаванне было пабудаванае над старымі ацтэкскімі могілкамі наўмысна або выпадкова.

Апроч тэкстыльнай вытворчасці, на месцы старажытнага жылля, відаць, вяліся і іншыя рамёствы. Археолагі INAH выявілі прадметы, якія сведчаць аб тым, што будынак у нейкі момант быў перапрафіляваны як у ганчарную майстэрню, так і ў шорную майстэрню, прычым апошняя належыць да аперацыі ў вытворчасці рыштунку, які выкарыстоўвалі вершнікі. Археолагі мяркуюць, што гэтыя дзеянні былі зробленыя ад імя гішпанскіх акупантаў у каланіяльную эпоху 16-га і 17-га стагоддзяў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках