20 красавiка 2024, Субота, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы распрацавалі для УСУ тэст для выкрыцця расейскіх дыверсантаў з «беларускімі пашпартамі»

85
Беларусы распрацавалі для УСУ тэст для выкрыцця расейскіх дыверсантаў з «беларускімі пашпартамі»

З яго дапамогай можна зразумець, шпіён гэта ці сапраўдны беларус.

З пачаткам вайны Расея масава засылае ва Украіну дыверсантаў. Некаторыя з іх выдавалі сябе за беларусаў, якія ўцяклі ад рэжыму, піша «Наша Ніва». Вось як іх выводзілі на чыстую ваду.

Пра апытанне, якое дапамагае выкрыць дыверсантаў, расказаў адзін з яго складальнікаў. Былы мянчук, ён жыве ва Украіне з 2003 года. Мужчына ўдзельнічаў у вайне яшчэ ў 2014-м. Цяпер служыць у тэрытарыяльнай абароне сваёй вобласці.

З пачаткам вайны Узброеныя сілы Украіны (УСУ) звярнуліся да беларусаў з просьбай скласці апытанне, якое дапамагала б выяўляць расейскіх шпіёнаў з беларускімі пашпартамі.

«З яго дапамогай можна зразумець, шпіён гэта ці сапраўдны беларус. У самой анкеце не толькі моўныя пытанні.

Напрыклад, чалавек кажа, што ён уцёк ад рэжыму, жыў у Менску. Пытаемся ў яго, дзе там Камароўскі рынак. Кожны беларус гэта ведае. З дапамогай такіх пытанняў і выкрывалі, што ён расеец. І такіх выпадкаў вельмі шмат. Альбо пыталіся, што такое чыгунка ці бульба.

Такія пытанні складзеныя і для тых, у легендзе якіх сцвярджаецца, што яны жылі ў Берасці ці Магілёве. Дыверсант з Расеі, вядома, на такія пытанні не адкажа», - распавядае мужчына. Аўтары тэсту з меркаванняў бяспекі не раскрываюць іншых пытанняў, якія ён змяшчае.

Але расейскіх шпіёнаў выдаюць і іншыя дэталі.

Тыя, хто выдае ім дакументы, часам нават не ведаюць, што ў Беларусі няма губерняў.

«У падробленым пашпарце бывае напісана, што ён выдадзены паліцыяй нейкай губерні ці Полацкай вобласці. І тут памыляюцца нават два разы.

Само апытанне часта выкарыстоўвае патруль. Напрыклад, яны ідуць па Львове, пытаюцца ў чалавека дакументы, а ён дае беларускі пашпарт. І тады яны па апытанні праходзяць. Калі чалавек адказвае, то пытанняў больш да яго няма.

Асабліва ў сакавіку мы шмат такіх дыверсантаў злавілі, калі была аблога Кіева. Яны здаваліся ў палон, казалі, што з Беларусі і што дакументы згарэлі. А потым выяўлялася, што гэта расейскі вайсковец».

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках