19 красавiка 2024, Пятніца, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы ўпершыню сфатаграфавалі чорную дзірку ў цэнтры Млечнага Шляху

4
Навукоўцы ўпершыню сфатаграфавалі чорную дзірку ў цэнтры Млечнага Шляху

Рэвалюцыйнае адкрыццё.

Астраномы з праекта Event Horizon Telescope (EHT) змаглі ўпершыню сфатаграфаваць звышмасіўную чорную дзірку, якая знаходзіцца ў цэнтры Млечнага Шляху.

Пра гэта паведамляе Еўрапейская паўднёвая абсерваторыя.

Варта адзначыць, што навукоўцы ўжо даўно высоўвалі гіпотэзы аб тым, што ў цэнтры нашай Галактыкі знаходзіцца чорная дзірка. Яны амаль 25 гадоў назіралі за зоркамі, якія круцяцца вакол нейкага нябачнага, кампактнага і вельмі масіўнага цела ў цэнтры Млечнага Шляху. І менавіта сёння ім удалося даказаць сваю тэорыю і зрабіць фота Стральца А* - менавіта так чорную дзірку назвалі навукоўцы.

Пры гэтым убачыць вокам непасрэдна чорную дзюру нельга, бо яна сапраўды вельмі цёмная, але вакол яе знаходзіцца гарачы газ, які свеціцца. Выява сфармаваная светлавымі прамянямі, скрыўленымі магутнай гравітацыяй чорнай дзіркі. Яе маса ў чатыры мільёны разоў перавышае сонечную.

Каб атрымаць фота чорнай дзіркі навукоўцы стварылі інтэрферометр, які ў 3 мільёны разоў вастрэйшы, чым чалавечае вока. Менавіта гэта дазволіла дамагчыся разрознення, неабходнага для атрымання выявы чорнай дзіркі.

Гэта не першае фота чорнай дзіркі, якое атрымалася зрабіць чалавецтву. У 2019 годзе навукоўцы з Event Horizon Telescope (EHT) упершыню сфатаграфавалі чорную дзірку, якая знаходзіцца ў цэнтры галактыкі M87 у сузор'і Дзевы.

ФОТА ЧОРНАЙ ДЗІРКІ (EHT COLLABORATION)
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках