28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас праверкі «сіл рэагавання» ў Беларусі моцна пацярпелі двое вайскоўцаў

23
Падчас праверкі «сіл рэагавання» ў Беларусі моцна пацярпелі двое вайскоўцаў

Адзін з іх знаходзіцца ў цяжкім стане на ШВЛ.

Чытач «Зеркала» паведамляе, што ўвечары 12 траўня ў Гарадзенскую ўніверсітэцкую клініку і Гарадзенскі вайсковы шпіталь паступілі двое вайскоўцаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны атрымалі траўмы пры счэпцы танкаў ці БТРаў. Нагадаем, з 10 траўня ў Беларусі пачаўся другі этап раптоўнай праверкі сіл рэагавання.

- У Гародні ім надаецца дапамога, - кажа чытач. - Аднаму з пацярпелых ужо было выдаленае адно лёгкае. Аперавалі хлопцаў сёння ўначы. Адзін з іх у рэанімацыі ўніверсітэцкай клінікі на ШВЛ у цяжкім стане. У яго множныя пераломы, разрыў лёгкага, траўмы кішэчніка. Увогуле, траўмы і касцей, і ўнутраных органаў. Другі больш лёгкі. Ён быццам бы знаходзіцца ў вайсковым шпіталі.

Адзін з супрацоўнікаў Гарадзенскай універсітэцкай клінікі пацвердзіў гэтую інфармацыю. З ягоных звестак, пацярпелы паступіў у медустанову ўвечары 12 траўня.

- Аднаго вайскоўца ў нас дакладна аперыравалі. Зрабілі рэзекцыю лёгкага. Стабільны, - распавёў суразмоўца. - Незразумела, чаму прывезлі ў нашу клініку: вайскоўцаў адпраўляюць зазвычай у гарадзенскі вайсковы шпіталь. Нібыта БТРам прыціснула.

Дзе дакладна ўсё адбылося - пакуль невядома. Але каля Гародні ёсць адзін танкавы палігон. Ён знаходзіцца ў Гарадзенскім раёне недалёка ад аграгарадка Гожы.

Журналісты патэлефанавалі на «гарачую лінію» Міністэрства абароны ў якасці бацькоў прызыўніка. Дзяжурны супрацоўнік паведаміў, што «нічога пра жаўнераў не чуў» і гэта «скажоная інфармацыя».

- Я вам сапраўды кажу, што ні сёння, ні ўчора ні на якім палігоне ніхто не пацярпеў. Дрэнна, што чуткі ўсякія няправільныя распаўсюджваюцца. Не хвалюйцеся, - сказаў супрацоўнік Міністэрства абароны.

Таксама журналісты даслалі запыт у прэс-службу міністэрства, але адказу пакуль не атрымалі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках