28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вялікай Брытаніі знайшлі Біблію памерам з манету

2
У Вялікай Брытаніі знайшлі Біблію памерам з манету

Спецыялісты гавораць аб тым, што Біблія была вырабленая ў 1911 годзе.

У Цэнтральнай бібліятэцы Лідса знойдзеная мініяцюрная Біблія. Прачытаць яе можна толькі ў тым выпадку, калі скарыстацца лупай. Знаходка прыцягнула ўвагу адмыслоўцаў, бо кніга не перавышае памер манеты, паведамляе сайт planetanovosti.com са спасылкай на ITV News.

Спецыялісты гавораць аб тым, што Біблія была вырабленая ў 1911 годзе. Яна з'яўляецца дакладнай копіяй вядомай «Бібліі ў ланцугах». Памер кнігі крыху большы за звычайную манету. У ёй прысутнічаюць як Стары, так і Новы запаветы. Усяго Біблія складаецца з 876 старонак, вырабленых з неймаверна тонкай паперы, прызначанай для друку.

Біблія была знойдзеная зусім выпадкова. Падчас карантыну праз пандэмію каранавіруса была прынятая пастанова правесці каталагізацыю ў бібліятэцы. На сёння навукоўцы не могуць сказаць, адкуль менавіта з'явілася гэтая Біблія.

Раян Айзек, якая займае пасаду старшай бібліятэкаркі Цэнтральнай бібліятэкі Лідса, расказала пра тое, што калі кніга была першы раз надрукаваная, то пра яе пачалі гаварыць, як пра самую мініяцюрную Біблію. Насамрэч могуць існаваць яшчэ больш малюсенькія асобнікі.

Старэйшая бібліятэкарка паняцця не мае, адкуль у бібліятэцы ўзялася гэтая кніга. Яна ўважае гэта за пытанне, на якое проста няма адказу. У калекцыі прысутнічаюць кнігі якія альбо купілі, альбо былі падораныя. Працэс каталагізацыі адняў досыць шмат часу, але дазволіў знайсці ўнікальны асобнік, аб наяўнасці якога нават ніхто і не падазраваў.

Усяго ў бібліятэцы Вялікай Брытаніі было каталагізавана прыкладна тры тысячы прадметаў. Сярод іх ёсць унікальныя знаходкі, якія паводле папярэдняга аналізу датуюцца 15 стагоддзем.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках