16 красавiка 2024, aўторак, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі – масавыя збоі ў працы Mastercard

8
У Беларусі – масавыя збоі ў працы Mastercard

Дакладных тэрмінаў аднаўлення працы картак банкі назваць не могуць.

У Беларусі па-ранейшаму назіраюцца збоі ў працы картаў Mastercard. Банкі паведамляюць, што праблемы – на баку міжнароднай плацежнай сістэмы. Нагадаем, збоі ўзніклі ў другой палове дня 13 траўня, паведамляе zerkalo.io.

«З учорашняга дня і да цяперашняга моманту часова недаступныя аперацыі з карткамі плацежнай сістэмы Mastercard. Праблема глабальная на баку Mastercard. Вядуцца аператыўныя працы для аднаўлення працаздольнасці сістэмаў. Просім прабачэння за часовыя нязручнасці. На гэты момант дакладных тэрмінаў, на жаль, няма», – паведамілі ў кантакт-цэнтры «Прыёрбанка».

У банку ўдакладнілі, што «адбыўся збой у сістэме Mastercard, таму ўзнікае памылка пры аплаце карткамі гэтай плацежнай сістэмы».

У «Альфа-Банку» паведамляюць, што «атрымалі апавяшчэнне ад Mastercard: карты будуць адноўленыя праз 3-4 гадзіны» (паведамленне банка з'явілася блізу 10.00 паводле менскага часу).

Пра збоі ў працы картаў Mastercard паведамлялі кліенты «Альфа-Банка», «МТБанка», «Прыёрбанка» і «БНБ-банка».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках