25 красавiка 2024, Чацвер, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Фінляндыі патэлефанаваў Пуціну і паведаміў аб уступленні ў NATO

43
Прэзідэнт Фінляндыі патэлефанаваў Пуціну і паведаміў аб уступленні ў NATO

Рэакцыя кіраўніка Крамля пакуль невядомая.

Аб намеры Фінляндыі ўступіць у Паўночнаатлантычны альянс прэзідэнт Саўлі Нііністэ распавёў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну праз тэлефон.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Падчас размовы фінскі прэзідэнт абвясціў аб пастанове падаць заяўку на чаленства ў NATO. Рэакцыя гаспадара Крамля пакуль невядомая.

«Прэзідэнт Фінляндыі правёў размову з прэзідэнтам Расеі Пуціным. Нііністэ заявіў Пуціну, што Фінляндыя настроеная ўступіць у NATO», – гаворыцца ў паведамленні.

Раней Расея прыстрашыла «ваеннымі крокамі» і іншымі захадамі ўплыву, калі Фінляндыя і Швэцыя далучацца да NATO. У Маскве еўраатлантычныя імкненні абедзвюх дзяржаў назвалі пагрозай нацбяспецы.

Нагадаем, што прэзідэнт Нііністэ скаардынаваў наступныя крокі па ўступленні ў NATO з прэзідэнтам ЗША Байдэнам.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках