19 красавiка 2024, Пятніца, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запарожская вобласць Украіны прыпыніла супрацоўніцтва з Беларуссю

5
Запарожская вобласць Украіны прыпыніла супрацоўніцтва з Беларуссю

Размова ідзе аб спыненні гандлёвых, эканамічных і культурных сувязей.

Запарожская вобласць прыпыняе супрацоўніцтва з Беларуссю праз яе падтрымку Расеі ў вайне супраць Украіны. Размова ідзе аб спыненні гандлёвых, эканамічных і культурных сувязей з некалькімі беларускімі рэгіёнамі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі.

Адзначаецца, што даручэнне падрыхтаваць дакументы аб прыпыненні супрацоўніцтва з Беларуссю даў кіраўнік Запарожскай АВА Аляксандр Старух. Указана, што будуць прыпыненыя сувязі ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах.

Запарожская АВА спыняе дзеянне пагадненняў 2018 года, укладзеных у Гомелі з Магілёўскім, Менскім, Гомельскім, Гарадзенскім і Берасцейскім абласнымі выканаўчымі камітэтамі Беларусі.

Акрамя таго, разрываецца пагадненне ад 1993 года аб эканамічным супрацоўніцтве паміж Запарожскай вобласцю і беларускімі рэгіёнамі.

Нагадаем, на пачатку расейскага ўварвання ва Украіну існавалі рызыкі выступу Беларусі на баку Масквы. Акрамя таго, з беларускай тэрыторыі па ўкраінскіх гарадах войска РФ наносіла ракетныя і авіяцыйныя ўдары.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках