18 красавiка 2024, Чацвер, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіркін: Ваяваць Лукашэнку ўсё адно давядзецца, але гэта будзе «іншая» вайна

44
Гіркін: Ваяваць Лукашэнку ўсё адно давядзецца, але гэта будзе «іншая» вайна

Былы верхавод расейскіх тэрарыстаў папярэдзіў беларускага дыктатара.

Камандзір расейскіх дыверсантаў у Крыме і на Данбасе ў 2014-м, палкоўнік ФСБ у адстаўцы Ігар Стралкоў (Гіркін) у сваім чарговым стрыме паразважаў над магчымасцю ўступлення беларускага войска ў баявыя дзеянні, паведамляе euroradio.fm.

«Пасля нашых «бліскучых перамог» за 2,5 месяцы складана чакаць, што Лукашэнка на чале Беларусі кінецца ў гэты вір уніз галавой, — гаворыць ён. — У Беларусі вельмі невялікае войска... Праводзіць мабілізацыю, значна павялічваць яго, гэта небяспечна ва ўмовах, скажам так, няпоўнай падтрымкі насельніцтва».

Ігар Стралкоў падкрэслівае, што «ваяваць беларусам усё адно давядзецца». «Бо гэта вайна, якая ідзе ва Украіне, яна рана ці позна перакінецца на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі (яна ўжо перакінулася), — прадаўжае ён. — Дойдзе чарга і да Беларусі. Вось у такой абарончай вайне Лукашэнка будзе вымушаны ўдзельнічаць».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках