20 красавiка 2024, Субота, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ падбілі выставачны верталёт РФ - адзін з самых дарагіх у свеце

17
УСУ падбілі выставачны верталёт РФ - адзін з самых дарагіх у свеце

«Начны паляўнічы» не паспеў зрабіць ва Украіне ніводнага стрэлу.

Украінскія дэсантнікі збілі расейскі верталёт Мі-28. Паветранае судна з пафаснай назвай «Начны паляўнічы» каштуе 15 мільёнаў даляраў і з'яўляецца адным з самых дарагіх у свеце верталётаў.

Пры гэтым украінскім байцам удалося збіць ужо тры такія верталёты, паведамляецца ў сюжэце ТСН.

Адзін з такіх збітых верталётаў ляжыць непадалёк ад вызваленага сяла Цыркуноў у Харкаўскай вобласці. Яго падстрэліла ўкраінская супрацьпаветраная абарона. Пры гэтым у верталёта застаўся поўны боекамплект, што сведчыць аб тым, што ён не паспеў зрабіць ніводнага стрэлу. Таксама на месцы засталіся ракеты.

«Начны паляўнічы» даслоўна разляцеўся на кавалкі. У пілотаў ад такога магутнага ўдару наўрад ці былі шанцы выжыць, аднак пасля падзення знішчанага верталёта на зямлю ўкраінскія вайскоўцы не знайшлі іх целаў. Таму байцы УСУ мяркуюць, што іх маглі ўжо забраць расейскія акупанты.

У РФ актыўна распаўсюджваюць прапаганду аб тым, што Мі-28 з'яўляецца вяршыняй расейскага авіяпрама, і верталёт распрацоўвалі 30 гадоў. Аднак ключавыя элементы «паляўнічага» былі спраектаваныя ва Украіне, расказваюць журналісты. Так, радыёапаратура выраблялася ў Львове, рухавік - у Запарожжы, а інтэрактыўныя акуляры начнога бачання, як можна зрабіць выснову з маркіроўкі, у Італіі.

Збіты на Харкаўшчыне Мі-28 з'яўляецца выставачным варыянтам «Начнога паляўнічага» - гэта можна вызначыць, праверыўшы яго нумар. Менавіта гэты верталёт удзельнічаў у авіяшоў у Расеі, а таксама быў на авіяцыйным форуме «Армія 2020» у расейскай Кубінцы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках