19 красавiка 2024, Пятніца, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Харкаўскай вобласці УСУ пайшлі ў контрнаступленне на ворага

2
У Харкаўскай вобласці УСУ пайшлі ў контрнаступленне на ворага

Самым гарачым месцам застаецца Ізюмскі кірунак.

На Ізюмскім кірунку ў Харкаўскай вобласці ўкраінскія абаронцы перайшлі ў контрнаступленне, заявіў кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

«Самым гарачым пунктам застаецца Ізюмскі кірунак, там украінскія Узброеныя Сілы перайшлі ў контрнаступленне», - сказаў ён.

Кіраўнік дадаў, што вялікая колькасць тэхнікі і жывой сілы сканцэнтраваная менавіта ў гэтым кірунку, аднак дзякуючы УСУ ў некаторых кірунках вораг адступае, што ёсць вынік характару нашых узброеных сіл.

Таксама, старшыня Харкаўскай АВ адзначыў, што за мінулы дзень абстрэлаў Харкава не было праз тое, што вораг засяродзіў намаганні на пазіцыях УСУ і грамадах вобласці.

«Ад абстрэлаў пакутуюць: Чугуеў, Дзергачы, Залачоў, Лазавая і іншыя. Гэта сведчыць аб тым, што расслабляцца яшчэ рана. Заклікаю ўсіх (жыхароў Харкава і грамадаў вобласці) адэкватна рэагаваць на сігналы трывогі і не знаходзіцца на вуліцах без неабходнасці», - сказаў Сінягубаў.

Ён таксама заклікаў жыхароў нядаўна вызваленых населеных пунктаў не спяшацца з вяртаннем дадому, бо акупанты падчас адступлення замінавалі ўсё, аж да дзіцячых ложачкаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках