20 красавiка 2024, Субота, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца цяпер на марыупальскай «Азоўсталі»?

13
Што адбываецца цяпер на марыупальскай «Азоўсталі»?

Пра гэта распавёў украінскі баец з пазыўным «Паліцыя».

Больш за паўтысячы параненых украінскіх абаронцаў на «Азоўсталі» паміраюць без належнай медыцынскай дапамогі. Пра гэта распавёў баец з пазыўным «Паліцыя» (прадстаўнік паліцыі Данецкай вобласці), які знаходзіцца на тэрыторыі марыупальскага завода.

«У параненых вельмі дрэнная сітуацыя, іх прыблізна 600 чалавек. Умовы проста жудасныя, усе, напэўна, бачылі фота ў сацсетках. Шчыра кажучы, нельга перадаць тую гнятлівую абстаноўку, якая ў шпіталі...», - распавёў «Паліцыя».

Апісвае ўмовы ў шпіталі баец так: «Вялізная спартзала, некалькі дзясяткаў ложкаў двух'ярусных, астатнія - на падлозе. Адзін да аднаго ляжаць байцы без канцавінаў - у каго рукі, у каго ногі, у каго проста раненні. Поўная антысанітарыя: мухі, пах».

Як паведаміла віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Ірына Верашчук, яны вядуць перамовы аб выратаванні з «Азоўсталі» 60 чалавек.

«Там некалькі сотняў параненых, іх трэба ратаваць у першую чаргу, бо для ўсіх адразу расейцы не згаджаюцца. Такім чынам, спачатку цяжкапараненыя і медыкі, іх сапраўды 60 чалавек», - казала Верашчук.

Эвакуацыя параненых вайскоўцаў з «Азоўсталі»: што вядома

Пасля эвакуацыі цывільных з катакомбаў «Азоўсталі» ў Марыупалі расейскія войскі не спыняюць спробы захапіць завод, на якім вядуць абарону ўкраінскія воіны. Акупанты наносяць ракетна-бомбавыя ўдары па тэрыторыі завода і з дапамогай артылерыі і танкаў праводзяць штурмавыя дзеянні.

Са слоў Зяленскага, для выратавання ўкраінскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца на «Азоўсталі», прыцягнутыя ўплывовыя пасярэднікі і дзяржавы. У Генштабе УСУ сцвярджаюць, што аперацыя дэблакавання завода запатрабуе значных намаганняў і вялікай колькасці войскаў.

11 траўня віцэ-прэм'ерка Верашчук заявіла, што на тэрыторыі «Азоўсталі» могуць знаходзіцца яшчэ бязмала тысяча байцоў, палова з іх цяжкапараненыя.

13 траўня Зяленскі паведаміў, што Украіна прапануе Расеі розныя механізмы вывазу з завода «Азоўсталь» украінскіх байцоў, з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным пра гэта будзе размаўляць прэзідэнт Фінляндыі. Размова ідзе аб выратаванні жывых і вывазе цел загінулых.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках