25 красавiка 2024, Чацвер, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Расея павінна быць афіцыйна прызнаная дзяржавай-спонсарам тэрарызму

5
Зяленскі: Расея павінна быць афіцыйна прызнаная дзяржавай-спонсарам тэрарызму

Асабліва важным з'яўляецца ўзмацненне санкцыйнага ціску на банкаўскі сектар краіны-агрэсара.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расея павінна быць афіцыйна прызнаная дзяржавай-спонсарам тэрарызму. Пра гэта ён сказаў на сустрэчы з дэлегацыяй верхняй палаты Кангрэса ЗША на чале з лідарам рэспубліканскай меншасці ў Сенаце Мітчэлам МакКонэлам, якая знаходзіцца з візітам у Кіеве, паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Са слоў Зяленскага, асабліва важным з'яўляецца ўзмацненне санкцыйнага ціску на банкаўскі сектар краіны-агрэсара.

«Разлічваю на падтрымку Злучанымі Штатамі далейшага ўзмацнення санкцый. Акрамя таго, мяркуем, што Расея павінна быць афіцыйна прызнаная дзяржавай-спонсарам тэрарызму», - падкрэсліў прэзідэнт.

Ён адзначыў, што Расея ажыццяўляе генацыд супраць украінскага народа.

«Чыніць ваенныя злачынствы, якіх жахаецца ўвесь свет - катаванні, масавыя расстрэлы, згвалтаванні. Такіх злачынстваў Еўропа не бачыла з часоў Другой сусветнай вайны», - сказаў Зяленскі.

Ён падзякаваў Злучаным Штатам за лідарства ў падтрымцы Украіны. Зяленскі адзначыў асаблівую ролю ЗША ва ўзмацненні санкцыйнага ціску на Расею, зрэшты, прыняцце Кангрэсам законаў аб забароне імпарту расейскай нафты і прыпыненне гандлёвых стасункаў з Расеяй і Беларуссю.

Зяленскі назваў выбітнай падзеяй для Украіны ўваходжанне ў дзеянне амерыканскага закона аб ленд-лізе і абароне дэмакратыі, бо ўзмацненне абароннай і фінансавай падтрымкі з'яўляецца надзвычай важным падчас супрацьстаяння ўзброенай агрэсіі Расеі.

Прэзідэнт Украіны выказаў надзею, што Сенат ЗША аператыўна зацвердзіць пакет дадатковага фінансавання для падтрымкі ўкраінскага народа, які ўжо быў разгледжаны ў Палаце прадстаўнікоў і павялічаны з 33 млрд да 39,6 млрд даляраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках