28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі эксперт: УСУ поспехамі пад Харкавам могуць пацягнуць крах войска Пуціна

7
Брытанскі эксперт: УСУ поспехамі пад Харкавам могуць пацягнуць крах войска Пуціна

Паводле ягоных слоў, на працягу апошняга тыдня на фронце пачалася кульмінацыя.

Узброеныя сілы Украіны адціснулі войска РФ да мяжы ў Харкаўскай вобласці, тым самым перацяўшы адну з асноўных ліній забеспячэння расейскіх сіл у Ізюме. Такім чынам, у расейска-ўкраінскай вайне набліжаецца пераломны момант, перакананы брытанскі эксперт, навуковы супрацоўнік Каралеўскага каледжа вывучэння вайны Майк Марцін.

Са слоў эксперта, на працягу апошняга тыдня на фронце пачалася кульмінацыя: расейскія сілы перайшлі ад наступу да абароны, і наадварот - УСУ перайшлі ад абароны да наступу.

"Гэтая тэндэнцыя асабліва прыкметная ў дзвюх абласцях: Харкаўскай і Херсонскай. Так, у апошняй украінцы адціснулі ворага назад у места, што ўскладніць запланаваную Расеяй анэксію рэгіёну", – падкрэсліў Марцін.

Са слоў Марціна, на Харкаўшчыне УСУ амаль выціснулі расейскія войскі з артылерыйскай зоны дасяжнасці места, а ў адным месцы - нават на адлегласць 2-3 км ад міжнароднай мяжы. Менавіта гэты "выступ" дазваляе ім перацяць адну з асноўных ліній забеспячэння, якія ідуць з Расеі да яе сіл у Ізюме.

"Чым даўжэй трывае вайна, тым лепш для Украіны, а не для Расеі. Маральны дух украінцаў высокі. Пастаўкі з Захаду павялічваюцца, і УСУ ідуць у наступ", – канстатаваў Марцін.

А вось наступ войска РФ марудны, мяркуе эксперт. Прычым у некаторых месцах і зусім руйнуецца - пастаўкі становяцца абмежаванымі. Мабыць, у войску РФ скончыліся высокадакладныя боепрыпасы, а санкцыі ўсё больш будуць абмяжоўваць здольнасць РФ вырабляць новую зброю.

"Думаю, цяпер, калі мы ўбачылі кульмінацыю расейскіх дзеянняў, мы таксама ўбачым смеласць украінцаў на полі бою - атачэнне, удары па камандных пунктах і г.д.", - выказаў меркаванне Марцін.

Страх, паніка, якія можна будзе назіраць у акупантаў, могуць згуляць на карысць ўкраінцам, напрыклад, лёгка перацяць прыбярэжную сувязь, што расейцы стварылі паміж Данбасам і Крымам, уважае Марцін.

"Таму, калі ўкраінцы ўмелыя, яны маюць засяродзіцца на стварэнні страху і панікі сярод расейскіх войскаў. Такім чынам яны, напэўна, пацягнуць за сабой поўны крах сярод іх", - адзначыў вайсковы эксперт.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках