28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыя дзяўчыны-байца з батальёна Кастуся Каліноўскага

3
Гісторыя дзяўчыны-байца з батальёна Кастуся Каліноўскага

Ейная мянушка - «Сон».

На youtube-канале батальёна Кастуся Каліноўскага выйшла відэа пра байца-дзяўчыну з мянушкай «Сон» – экалагічную актывістку, якая змагалася за свабодную ад дыктатуры Беларусь і падтрымала страйк працоўных у 2020 годзе, пасля чаго была вымушаная пакінуць Беларусь і пераехаць ва Украіну незадоўга да таго, як пачалася вайна, перадае «Белсат».

Яна наважыла не з'язджаць, а ўступіла ў батальён:

«Калі пачалася вайна, мы з мужам жылі ў Львове, спрабавалі патрапіць у тэрытарыяльную абарону. Але ўсе ведаюць, колькі тады людзей хацелі далучыцца да тэрытарыяльнай абароны і УСУ. Тады ўкраінцы былі ў прыярытэце. Праз сяброў мы даведаліся пра беларусаў, якія збіраюцца ў Кіеве. Так я сюды і патрапіла».

Абараняць Украіну яна наважыла таму, што пасля ўцёкаў ад пераследу на радзіме «Сон» з мужам спыніліся ў Львове, дзе планавалі асталявацца надоўга.

«Мы наважылі, то калі гэта цяпер наш дом, то мы тут застанёмся і будзем максімальна карыснымі. Мне падаецца, што тут мы максімальна карысныя, што я, што мой муж».

Да батальёна яны дабіраліся некалькі дзён. Былі цягнікі, якія перапоўненыя ехалі з уцекачамі з Львова, а пара сядала ў цягнік на Кіеў - не пусты, але з вольнымі месцамі:

«Было страшна. Мы ехалі, а за намі бамбілі месты. Гэта атрымаўся такі выклік для сябе. Калі ты едзеш і не ведаеш, куды і што там будзе, дык трэба гэты страх у сабе зламаць. Гэта быў цікавы досвед для мяне. І я цяпер пачуваюся зусім іншым чалавекам. Калі былі пратэсты ў Беларусі і мы падыходзілі да кардона, здавалася, што трэба было нешта зрабіць, а што - няясна. Нібы нешта спыняе. А тут ты прымаеш пастанову, бярэш адказнасць, ломіш сябе і становішся іншым чалавекам. Калі я села ў таксоўку сюды ехаць, увесь страх прайшоў. А тут я ўбачыла шмат людзей, усе разумныя, табе тлумачаць. Проста ўлілася ў калектыў, і ўсё супэр».

Ад затрымання ў Беларусі ёй пашчасціла ўцячы, калі ў іхні дом прыйшоў ОМОН і затрымліваў назіральнікаў і актывістаў:

«Праз акно ўцякла, і мяне не затрымалі тады. Сябрам пашанцавала менш. Тады на Акрэсціна я не патрапіла. Мяне раз схапілі ў траўні 20-га года. Патрымалі 12 гадзін у РАУС, некаторым далі арышт, некаторых адпусцілі».

«Сон» выйшла замуж за каханага ўжо ў батальёне, хаця планавалі гэты крок ужо даўно:

«Акурат у сакавіку мы планавалі (ажаніцца). Пачалася вайна, і мы наважылі, хто такі Пуцін, каб сапсаваць нашы планы, і вось пабраліся».

Яна прызнаецца, што ў мужчынскім калектыве тое, што яна жанчына, ёй не перашкаджае:

«Магчыма, некаторым мужчынам замінае, якая я жанчына. Але ў нас усе дзяўчаты баявыя. Такіх дзяўчат яшчэ трэба пашукаць».

"Сон" кажа, што істотна не калі скончыцца вайна, а як яна скончыцца. Для яе яна скончыцца, калі панясуць адказнасць тыя, хто ўчыняе злачынствы. А пасля перамогі яна марыць паспаць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках