19 красавiка 2024, Пятніца, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаляк - пра Фінляндыю ў NATO: РФ канчаткова надакучыла свету, яе пагрозы нікога не цікавяць

11
Падаляк - пра Фінляндыю ў NATO: РФ канчаткова надакучыла свету, яе пагрозы нікога не цікавяць

Межы NATO дойдуць да прадмесця Санкт-Пецярбурга.

Расея канчаткова надакучыла ўсяму свету, і яе пагрозы больш нікога не цікавяць. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Сядзібы прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк, каментуючы сённяшняе тэлефанаванне прэзідэнта Фінляндыі расейскаму дыктатару Пуціну, піша liga.net.

Сёння прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ затэлефанаваў Пуціну і праінфармаваў, што Фінляндыя найбліжэйшымі днямі прыме пастанову падаць заяўку на ўступленне ў NATO. Нііністэ акцэнтаваў у размове, як моцна змянілі сітуацыю з бяспекай у Фінляндыі патрабаванні РФ аб непашырэнні NATO і паўнамаштабнае ўварванне РФ ва Украіну.

"Межы NATO дойдуць да прадмесця Ленінграда - так можна перакласці размову Нііністэ з расійскім прэзідэнтам з дыпламатычнай мовы на простую. Ласкава запрашаем у новую рэчаіснасць, таварыш Пуцін", - заявіў Падаляк.

На думку дарадцы кіраўніка АП, пастанова Фінляндыі з'яўляецца сведчаннем таго, што "Расея канчаткова надакучыла ўсяму свету, пагрозы Масквы больш нікога не цікавяць".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках