20 красавiка 2024, Субота, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

80-ы дзень вайны ва Украіне: Што адбываецца на галоўных дзялянках фронту?

3
80-ы дзень вайны ва Украіне: Што адбываецца на галоўных дзялянках фронту?

Вечаровыя весткі Генеральнага штаба УСУ.

Расейскія войскі, паводле аперацыйных звестак, найболей актыўна вядуць баі на Слабажанскім і Данецкім кірунках. Акрамя гэтага, акупанты працягваюць штурм «Азоўсталі», паведамляе штаб УСУ ў вечаровых вестках 14 траўня.

Вораг далей вядзе наступальныя дзеянні ва Ўсходняй аперацыйнай зоне. Агрэсар чыніць агнявое ўздзеянне ўздоўж усёй лініі сутыкнення і ў глыбіні абароны ўкраінскіх войскаў.

Засталася пагроза нанясення ворагам ракетна-бомбавых удараў па вайсковых і цывільных аб'ектах на тэрыторыі Украіны.

На Валынскім, Палескім і Северскім кірунках сітуацыя змен не зведала, супраціўнік актыўных дзеянняў не праводзіў.

На тэрыторыі Гомельскай вобласці Беларусі фіксуецца правядзенне работ для разміноўвання мясцовасці ў абшарах былога базавання падраздзяленняў Расейскай Федэрацыі.

На Харкаўскім кірунку акупанты асноўныя намаганні засяродзілі на ўтрыманні займаных пазіцый, кантролі маршрутаў забеспячэння аўтадарогамі на поўнач і ўсход ад Харкава, а таксама недапушчэнні прасоўвання ўкраінскіх войскаў у кірунку дзяржаўнай мяжы.

На Славянскім кірунку ідзе перагрупаванне падраздзяленняў ворага, стварэнне запасаў матэрыяльна-тэхнічных сродкаў.

На Данецкам кірунку групоўка ворага засяроджвае асноўныя намаганні на падрыхтоўцы да наступальных дзеянняў у кірунках паселішчаў Севераданецка, Саледара і Бахмута, ажыццяўляе папаўненне запасаў і перагрупаванне падраздзяленняў. На названым кірунку перамешчаныя да дзвюх батальённых тактычных груп. Вораг штурмуе сілы УСУ ўздоўж лініі сутыкнення пры падтрымцы авіяцыі ды артылерыі. Мае частковы поспех ля Аўдзееўкі.

На Ліманскім і Севераданецкім кірунках вораг праводзіць перагрупаванне войскаў. Адзначанае ўзмацненне групоўкі сіламі ў батальённую тактычную групу ля чыгуначнай станцыі "Новы Айдар".

У Марыюпалі вораг працягвае блакаванне ўкраінскіх падраздзяленняў каля завода "Азоўсталь". Наносіць масаваныя артылерыйскія ды авіяцыйныя ўдары.

У Запарожскай кірунку вораг засяродзіў асноўныя намаганні на артылерыйскіх абстрэлах ўкраінскіх пазіцый.

На Паўднёвабужскім кірунку сітуацыя істотных змен не зведала. Агрэсар засяроджвае асноўныя намаганні на ўтрыманні занятых меж, вядзенні выведкі, папаўненні боепрыпасаў і паліўна-аліўных матэрыялаў, інжынерным абсталяванні пазіцый, ажыццяўляе артылерыйскія абстрэлы пазіцый украінскіх войскаў.

На тэрыторыі Прыднястроўскага рэгіёну Малдовы ўзброеныя фармаванні пераведзеныя на штодзённы рэжым дзейнасці. У той жа час падраздзяленні аперацыйнай групы расейскіх войскаў далей знаходзяцца ў павышанай ступені баявой гатовасці.

Караблі чарнаморскага флоту расейскай федэрацыі ў акваторыях Чорнага і Азоўскага мораў выконваюць задачы ізаляцыі абшару вядзення баявых дзеянняў, выведкі ды агнявой падтрымкі на прыморскім кірунку.

Вораг спрабуе нарасціць вайсковую прысутнасць на востраве Змяіным, узмацняе сістэму супрацьпаветранай абароны.

Расейскія войскі працягваюць мэтанакіраванае знішчэнне аб'ектаў цывільнай інфраструктуры Украіны шляхам нанясення ракетна-бомбавых удараў і артылерыйскіх абстрэлаў паселішчаў у Данецкай, Адэскай, Луганскай і Харкаўскай абласцях.

Супраціўнік на часова занятых тэрыторыях усходу і поўдня Украіны спрабуе прыцягнуць украінцаў да працы ў акупацыйных установах і незаконных праваахоўных фармаваннях, парушае іхнія правы і вольнасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках