19 сакавiка 2024, aўторак, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь у лічбах

7
Беларусь у лічбах

Нават паводле афіцыйнай статыстыкі амаль чвэрць беларусаў зарабляе менш за 150$ за месяц.

Трохі звестак аб нашай краіне ў 2022-ым годзе на падставе афіцыйнай статыстыкі апублікаваў тэлеграм-канал "БАР":

- Колькасць насельніцтва Беларусі на студзень 2022 года склала 9 255 524 чалавекі. За год жыхароў краіны стала менш на 94 121 чалавека. Цяпер блізу 7 мільёнаў - месцічы.

- Сярэдні заробак у Беларусі да выплаты падаткаў складае блізу 1600 BYN (блізу 470 $). Нагадаем, гэта паводле афіцыйнай статыстыкі.

- Менш за 300$ зарабляюць 43,3% беларусаў. Амаль чвэрць - менш за 150 $ штомесяц.

- Узровень афіцыйнага беспрацоўя - 3,7%. У 2021 годзе было звольнена на 73 тысячы болей, чым прынята на працу. Сярэдня сума дапамогі на беспрацоўе складае 33 рублі (блізу 12 $).

- Блізка што чвэрць жыхароў краіны - пенсіянеры. Цяпер мужчыны становяцца пенсіянерамі ў 63 гады, жанчыны - у 58 гадоў. Сярэдняя пенсія з прычыны старасці - 580 рублёў (172 даляры). 78% ад гэтай сумы ідуць на прадукты харчавання.

- З пачатку 2022 года спажывецкія цэны павялічыліся прыкладна на 9%.

- У сярэднім беларускія сем'і жывуць на 490$ на месяц. Амаль тры чвэрці хатняга бюджэту ідуць на спажывецкія патрэбы. Блізу 40% - на харчаванне, 34% - на куплю нехарчовых тавараў.

Што скажаце аб гэтых звестках? Наколькі яны адпавядаюць рэчаіснасці?

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках