19 красавiка 2024, Пятніца, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі прадаваць сродкі для прання

11
У Беларусі забаранілі прадаваць сродкі для прання

У чым прычына?

З 6 траўня ў Беларусі Дзяржстандарт забараніў продаж некаторых пральных сродкаў, у тым ліку вядомых. Якія трапілі ў спіс забароненых і чаму, «Кур’еру» расказалі ў аддзеле Дзяржаўнага нагляду Слуцка інспекцыі Дзяржаўнага стандарту Менскай вобласці і Менску.

Зазвычай над бяспекай пральных мыйных сродкаў спажыўцы не задумваюцца. Яны заканамерна мяркуюць, што тое, што дазволена да продажу, не можа быць небяспечным. Але пральныя парашкі і гелі маюць розныя характарыстыкі. Адны з асноўных - гэта мыйная і пенаўтваральная здольнасць, гэта значыць здольнасць адмываць забруджванне.

Чаму пена не мае быць высокай

Пенаўтваральная здольнасць пральных сродкаў характарызуецца вышынёй слупа пены і яе ўстойлівасцю праз пэўны прамежак часу.

Залішняя колькасць пены ў пральнай машыне пагаршае якасць мыцця. Калі круціцца бубен, то адбываецца прыўздыманне і апусканне бялізны. Пры вялікай колькасці пены бялізна ўтрымліваецца на паверхні і не можа акунуцца зноў у ваду. І таму адмываецца горш.

Акрамя таго, сродкі з багатым пенаўтварэннем нельга выкарыстоўваць у аўтаматычных пральных машынах. У такіх машынах можна праць толькі спецыяльна распрацаванымі сродкамі з пенагасільнікамі ў складзе.

Што высветлілася пры праверцы

Сёлета ў выніку выпрабаванняў, праведзеных інспекцыяй Дзяржаўнага стандарту, высветленае перавышэнне паказчыка "пенаўтваральная здольнасць" у шэрагу пральных сродкаў вядомых гандлёвых марак.

Вытворцы ў маркаванні наўмысна пазначылі непраўдзівую інфармацыю. Было напісана, што прызначэнне прадукцыі - "для мыцця вырабаў у пральных машынах усіх тыпаў". А разам з тым яны не могуць ўжывацца для аўтаматычных пральных машын з франтальным заладоўваннем.

Гэта ўводзіць у зман спажыўца прадукцыі што да яе прызначэнні, якасці і бяспекі пры ўжыванні ў аўтаматычных машынах з франтальнай заладоўваннем.

Забаронены продаж:

1. Сродак пральны вадкі – гель для мыцця дзіцячай бялізны «Вушасты нянь». Паказчык «пенаўтваральная здольнасць» пры норме не большай за 180 мм склаў 200 ± 6 мм.

2. Сродак для прання вадкі - гель «Завод братоў Крастоўнікавых». ТРАДЫЦЫІ ЯКАСЦІ. Дзяцінства. COLOR». Паказчык «пенаўтваральная здольнасць» пры норме не большай за 180 мм склаў 235 ± 6 мм.

3. Сродак для прання вадкі - гель «SОRTI плямы няма». Паказчык «пенаўтваральная здольнасць» пры норме не большай за 180 мм склаў 236 ± 6 мм.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках