19 красавiка 2024, Пятніца, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскрыты планы камандавання войска РФ у Луганскай вобласці

3
Раскрыты планы камандавання войска РФ у Луганскай вобласці

Намеры ворага разбіваюцца аб мужную абарону ўкраінскіх войскаў.

Расейскія акупанты ў Луганскай вобласці плануюць наступаць у раёне Папаснай, а таксама ўзяць у атачэнне або цалкам захапіць Севераданецк.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай падчас усеўкраінскага тэлемарафону, паведамляе УНИАН.

«Як і раней, вораг плануе зрабіць атачэнне, але сёння ўсе планы оркаў разбіваюцца. Што ўдалося, то ў іх і будзе называцца планам. Куды ім удалося рушыць наперад, там яны і будуць крычаць, што быў такі план», - заявіў чыноўнік.

З ягоных слоў, «найбольш верагодна, планы наступу, якія яны рыхтуюць, у раёне Папаснай, і яны хочуць узяць у атачэнне або захапіць Севераданецк».

«Але ўжо трэці месяц яны не могуць прабіцца з боку Рубежнага», – адзначыў кіраўнік ЛАВА.

«У іх ёсць пэўныя поспехі, але толькі тады, калі ў выніку штодзённага абстрэлу тэрыторый населеных пунктаў яны разбураюць поўнасцю вёскі і патроху рухаюцца па развалінах, і гэта яны называюць вялікім поспехам», - сказаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках