25 красавiка 2024, Чацвер, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марадзёрылі і забівалі сваіх: у разведцы распавялі пра «подзвігі» кадыраўцаў ва Украіне

Марадзёрылі і забівалі сваіх: у разведцы распавялі пра «подзвігі» кадыраўцаў ва Украіне

Амаль 100 з іх ужо загінулі і больш за 60 збеглі ў РФ, кінуўшы зброю і амуніцыю.

У вайсковым уварванні ва Украіну ўдзельнічала амаль 2,5 тысячы баевікоў з Чачэніі. У іх было «адмысловае заданне», бо ў баях «кадыраўцы» атрымлівалі ганебныя паразы.

Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны.

«Так званыя «кадыраўцы» пачалі заходзіць на тэрыторыю Украіны ў першыя дні шырокамаштабнага вайсковага ўварвання Расеі. Асноўнай іх задачай было запалохванне і генацыд украінцаў. Знаходзячыся ў другім эшалоне наступу, яны займаліся ператрусамі кватэр, здзекамі з палонных і мірных жыхароў», - гаворыцца ў паведамленні.

У разведцы адзначылі, што пасля таго, як расейскія войскі пачалі несці першыя маштабныя страты, «кадыраўцам» загадалі спыняць падраздзяленні акупантаў, якія адступалі, і паказальна расстрэльваць тых, хто адмаўляўся ваяваць.

«З ганьбай адкінутыя украінскімі ваярамі ад Кіева і Чарнігава, кадыраўскія найміты перамясціліся на Луганскі і Марыупальскі кірунак, дзе працягнулі рабаваць і здымаць ролікі пра свае «подзвігі» для TikTok. Паказальна, што нягледзячы на ўяўную навучанасць, баявы дух і абсталяванне кадыраўскіх ціктокераў, нават па-за зонай актыўных баявых дзеянняў, з 2,5 тысячы наймітаў амаль сто загінулі, блізу трохсот атрымалі раненні і больш за шэсцьдзесят беглі з Украіны пакінуўшы зброю і амуніцыю», - адзначылі ў ГУР.

Вайсковая разведка Украіны апублікавала спіс баевікоў з Чачэнскай Рэспублікі, якія ў сакавіку - траўні 2022 года бралі ўдзел у расейскай агрэсіі і нагадвае, што за злачынствы супраць мірнага насельніцтва Украіны ўсе ваенныя злачынцы будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках