24 красавiка 2024, Серада, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трыумф Украіны на «Еўравізіі»: як рэагуюць сусветныя лідары

3
Трыумф Украіны на «Еўравізіі»: як рэагуюць сусветныя лідары

Першым украінцаў павіншаваў прэм'ер Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан.

Гурт Kalush Orchestra здабыў феерычную перамогу на Еўравізіі ў Турыне. Сусветныя лідары адразу ж павіншавалі ўкраінцаў з перамогай.

Першым Kalush Orchestra і Украіну павіншаваў прэм'ер Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан.

«Віншуем Украіну з перамогай на Еўравізіі. Гэта яскравае адлюстраванне не толькі вашага таленту, але і непахіснай падтрымкі вашай барацьбы за свабоду», - адзначыў палітык.

Таксама ён павіншаваў брытанскага спевака Сэма Райдэра, які заняў другое месца, атрымаўшы 466 балаў. Джонсан заўважыў, што Райдэр бліскуча прэзентаваў сваю краіну.

Свае віншаванні ў твітары напісаў і высокі прадстаўнік ЕЗ у знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

«Віншую Украіну і Kalush Orchestra, вы перамаглі. Няхай жыве музыка! Няхай жыве Еўропа! Слава Украіне!», - напісаў Барэль.

Павіншавала Украіну і прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

«Віншуем Kalush Orchestra і Украіну з перамогай на Еўравізіі. Сёння вечарам ваша песня скарыла наша сэрца. Мы святкуем вашу перамогу ва ўсім свеце. ЕЗ з вамі», - адзначыла прэзідэнт Еўракамісіі.

Акрамя таго, твіт з віншаваннямі з`явіўся і на афіцыйнай старонцы Еўракамісіі. Там заўважылі, што песня Stefania скарыла сэрцы ўсіх еўрапейцаў.

У сваю чаргу прэзідэнт Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль напісаў віншаванні на ўкраінскай мове і працытаваў урывак песні Kalush Orchestra.

«Ламанымі дарогамі прыйду я заўсёды да цябе. Зычу, каб у наступным годзе Еўравізія праходзіла ў Кіеве ў свабоднай і саборнай Украіне», - напісаў Мішэль.

Такое ж пажаданне выказала кіраўніца Еўрапейскага парламента Раберта Мецола.

«Віншуем Kalush Orchestra і Украіну! Налета ў Кіеве - у свабоднай Украіне. Я буду там. Слава Украіне!», - адзначыла прэзідэнт Еўрапарламента.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках