19 красавiка 2024, Пятніца, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я выскачыў з-за кута вуліцы і ўлупіў у дэсантны адсек - расейская БМП загарэлася»

1
«Я выскачыў з-за кута вуліцы і ўлупіў у дэсантны адсек - расейская БМП загарэлася»
ФОТА: WALL STREET JOURNAL

Украінскі абаронца распавёў пра гарачы бой пад Чарнігавам.

Упершыню ва ўкраінскае войска Анатоль з пазыўнымі «Джордан» пайшоў добраахвотнікам, служыў у 93-й асобнай механізаванай брыгадзе «Халодны Яр». У раёне правядзення Антытэрарыстычнай аперацыі выконваў баявыя задачы ў Краснагораўцы, Вадзяным і быў паранены.

Пра яго распавядаецца на старонцы Генеральнага штаба УСУ ў Facebook.

З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ўстаў на абарону Чарнігаўшчыны ў складзе Асобнага батальёна аператыўнага камандавання «Поўнач».

«Мая любімая жонка мяне не адпускала. Я сказаў, што пайду хлеба куплю, а сам пайшоў у ваенкамат. Яна сварылася, плакала, але потым змірылася. Дарэчы, яна з дачкой займаецца валанцёрствам», - распавядае вайсковец.

«Джордан» удзельнічаў у баі ў Калычоўцы пад Чарнігавам.

«Атрымаўся наш разлік. «Афганец», наш ротны, пайшоў да дарогі, а я - на скрыжаванне. Мой сабрат «Бацюшка» назіраў, перадаў мне, калі выходзіла варожая калона, а я выскокваў і адпрацоўваў па ворагу. Варожая БПМ быццам задымілася, а я пабег», - успамінае мужчына.

Кажа, што бег і ўсміхаўся, а ворагі з падбітага БМП спрабавалі яшчэ патрапіць па ўкраінскім абаронцы. Але гэтага ён не памятае - усё распавёў той жа «Бацюшка». «Джордан» кажа, што нават у дзяцінстве ён так не скакаў праз платы, як рабіў гэта тады ў Калычоўцы.

«У мяне заставаўся апошні набой. Я выскачыў з-за вугла вуліцы і ўлупіў у дэсантны адсек. Яна (БМП) загарэлася. Далей пачалася такая мясарубка, што ўжо было незразумела, палілі і нашы, і не нашы. Была каша. Больш за тое, былі прылёты «Градаў» побач...», - успамінае воін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках