Бэн Ходжэс: Расея разглядае магчымасць капітуляцыі
14- 15.05.2022, 16:20
- 31,916

Такую выснову можна зрабіць з заяў расейскага дыпламата.
Расейская Федэрацыя разглядае магчымасць капітуляцыі ў вайне супраць Украіны. Адпаведную выснову можна зрабіць з заяў расейскага дыпламата аб тым, што капітуляцыі Масквы не будзе.
Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на Twitter былога камандуючага сіламі ЗША ў Еўропе Бена Ходжэса.
Між іншым, ён адказаў на твіт былога расейскага дэпутата Іллі Панамарэнкі аб тым, што расейскі амбасадар у ЗША выключыў магчымасць капітуляцыі ва Украіне.
«Гэта азначае, што яны напраўду прызнаюць, што ёсць такая рэальная магчымасць», - адзначыў Ходжэс.