28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ прыціскаюць да мяжы расейскія войскі ў Харкаўскай вобласці

1
УСУ прыціскаюць да мяжы расейскія войскі ў Харкаўскай вобласці

Самым «гарачым» месцам застаецца Ізюмскі кірунак.

Узброеныя сілы Украіны адціскаюць расейскія войскі да мяжы з РФ у Харкаўскай вобласці.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў у эфіры ўкраінскага тэлемарафону, паведамляе УНИАН.

Так, у адказ на просьбу пракаментаваць інфармацыю аб такім руху лініі фронту, якая з'явілася раней, ён сказаў:

«Інфармацыя адпавядае рэчаіснасці, але пакуль назваць населеныя пункты не можам, таму што ідуць актыўныя баявыя дзеянні, вайсковая аперацыя… Мы павінны зрабіць усё, каб вораг выйшаў з поўначы нашай вобласці, і надалей ужо будзем рухацца на вызваленне іншых тэрыторый».

З ягоных слоў, момант пераходу да контрнаступлення быў пераломным, бо абаронцы адсунулі варожыя сілы, чым зменшылі колькасць абстрэлаў па Харкаве.

Сінягубаў дадаў, што Харкаўская вобласць з'яўляецца стратэгічным напрамкам, бо РФ плануе стварыць «калідор» на Луганскую і Данецкую вобласці:

«Наша задача выбіць ворага адтуль, фактычна перарэзаўшы тую артэрыю, па якой ідзе лагістыка да гэтых абласцей. Акрамя таго, вораг вельмі дакладна разумее, што як толькі мы дамо слабіну хоць на любым напрамку, то ён адразу гэтым скарыстаецца. Мы разумеем, што надзеі узяць Харкаў, Харкаўскую вобласць ён не пакідае».

Нагадаем, да гэтага Сінягубаў паведаміў, што ў Харкаве ўжо некалькі дзён адносна ціха, аднак пагроза абстрэлаў захоўваецца. Разам з тым, людзі паступова вяртаюцца ў горад.

За мінулы дзень вораг абстраляў Чугуеўскі раён (два чалавекі атрымалі раненні, адзін з іх - 15-гадовае дзіця) Першамайскую і Залачэўскую грамаду. Самым жа «гарачым» месцам застаецца Ізюмскі кірунак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках