25 красавiка 2024, Чацвер, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хто вы такія, нідзе вы не лічыцеся»: у Расеі затрымалі полк «ЛНР», які ўцёк з поля бою

9
«Хто вы такія, нідзе вы не лічыцеся»: у Расеі затрымалі полк «ЛНР», які ўцёк з поля бою

Дайшло да канфлікту паміж баевікамі і расейскімі памежнікамі.

Расейскія памежнікі затрымалі «полк ЛНР», які ўцякаў з поля бою і зайшоў у Белгарадскую вобласць РФ.

Пра гэта паведаміла Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны.

Як адзначаецца ў новым перахопе, жонка вайскоўца з «ЛНР», які зараз знаходзіцца на тэрыторыі Херсонскай вобласці, расказвала аб спробе аднаго з падраздзяленняў адступіць з зоны баявых дзеянняў.

«У выніку ўступілі ў канфлікт з расейскімі памежнікамі: яны там патрапілі ў нейкую «разню», адкуль выходзілі хутка-хутка і выпадкова ў Белгарадскую вобласць зайшлі. Камандаванне ўцякло, кінула іх. У выніку, камандаванні недзе дома, у Равеньках. А яны там. Іх памежнкі затрымалі і трымаюць там. Не разумеюць, хто яны, і што з імі рабіць. Кажуць: «Хто вы такія, нідзе вы не лічыцеся. Зараз там разбіраюцца з гэтым палком. Нейкая куча людзей са зброяй, тых, хто незаконна перайшоў мяжу», - паведамілі ў разведцы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках