19 красавiка 2024, Пятніца, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты назвалі найлепшы напой для спальвання тлушчу на жываце

4
Эксперты назвалі найлепшы напой для спальвання тлушчу на жываце

Многія ахвочыя схуднець робяць адну і тую ж памылку.

Людзі, якія жадаюць схуднець, засяроджваюцца на прадуктах, якія яны ядуць, але часта забываюць, што выбар напояў таксама мае важную ролю.

Экспэрты назвалі найлепшы напой для спальвання тлушчу на жываце.

Пра гэта паведамляе Eat This, Not That!

Варта адзначыць, што тлушч на жываце, які яшчэ таксама называюць вісцэральным тлушчам - лічыцца небяспечным, бо ён ахінае нашы ўнутраныя органы.

Салодкія напоі, такія як газаваныя напоі, кактэйлі і апрацаваныя фруктовыя напоі, утрымліваюць велізарную колькасць цукру і практычна не маюць пажыўнай каштоўнасці. А без такіх пажыўных рэчываў, як, напрыклад, клятчатка, гэтыя салодкія напоі могуць хутка прывесці да непажаданага павелічэння вагі.

На шчасце, ёсць такія напоі, якія дапамогуць вам скінуць вагу. Са слоў Кортні Д’Анджэла, аўтара кнігі «Go Wellness», адным з лепшых напояў для спальвання тлушчу на жываце з'яўляецца напой з высокім утрыманнем бялку, такі як пратэінавы кактэйль ці смузі.

Бялок (пратэін) выконвае шэраг розных функцый у страце вісцаральная тлушчу. Па-першае, пратэінавыя напоі могуць выклікаць пачуццё сытасці і ўтаймаваць пачуццё голаду, што заўсёды важна пры спальванні тлушчу.

Экспэрты выявілі, што дыеты з высокім утрыманнем бялку наўпрост звязаны са стратай тлушчу праз тое, што яны сігналізуюць пра сытасць. Акрамя таго, бялок таксама дапамагае павысіць ваш метабалізм за кошт павелічэння масы цягліц.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках