25 красавiка 2024, Чацвер, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарнабаеўка-20: УСУ зноў распляжылі расейскіх жаўнераў пад Херсонам

9
Чарнабаеўка-20: УСУ зноў распляжылі расейскіх жаўнераў пад Херсонам

Дэтанацыя набояў усё яшчэ працягваецца.

Расейскія вайскоўцы зноў распачалі спробу замацавацца на аэрадроме ў Чарнабаеўцы Херсонскай вобласці. Украінскія вайскоўцы ўжо 20 разоў разбілі акупантаў, паведамляе УНИАН.

Удар па акупантах быў а 12.00 пасля чаго зафіксавалі працяглую дэтанацыю расейскіх набояў.

«20-я Чарнабаеўка. Удар быў а 12:00. Дэтанацыя ўсё яшчэ працягваецца», - гаворыцца ў паведамленні.

Феномен Чарнабаеўкі - што вядома

Вайсковы аэрадром у Чарнабаеўцы расейскія войскі выкарыстоўваюць як камандны пункт і месца збору самалётаў і гелікоптэраў. Упершыню на гэтым аэрадроме пазіцыі захопнікі разбілі яшчэ 27 лютага. Зрэшты, пасля ўдару ўкраінскімі «Байрактарамі», расейцы размясцілі на тым жа месцы новыя гелікоптэры.

Сама меней два разы ў Чарнабаеўцы былі знішчаныя высокія чыны расейскага войска, у тым ліку расейскі камандуючы 8-й арміі-генерал-лейтэнант Андрэй Мордвічаў.

У той жа час, у расейскіх вайскоўцаў ужо сфармавалася паніка ад адной толькі думкі пра Чарнабаеўку. Таму, каб прымусіць вайскоўцаў ісці на фронт, расейскія камандзіры звяртаюцца да хлусні: нібы жаўнеры будуць абараняцца, а не наступаць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках