19 красавiка 2024, Пятніца, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Растоўскай вобласці РФ у ваенкамат кінулі кактэйль Молатава

6
У Растоўскай вобласці РФ у ваенкамат кінулі кактэйль Молатава

Мужчына быў апрануты ў чорнае адзенне.

У расейскім горадзе Гукава Растоўскай вобласці, паводле папярэдніх звестак, мужчына сярэдняга целаскладу кінуў бутэльку з запальнай сумессю (кактэйль Молатава) у сцяну будынка, у якім знаходзіцца вайсковы камісарыят, і ўцёк.

Спроба дыверсіі адбылася 13 траўня ўначы па адрасе вул. Чырвоная Горка, 68, паведамляе Telegram-канал «Че по Ростову?», паведамляе УНИАН.

З ягоных звестак, мужчына быў апрануты ў чорнае адзенне.

Таксама з'явілася інфармацыя, што пажар ліквідавалі супрацоўнікі ваенкамату, і абышлося без маёмасных страт і пацярпелых. Падазраванага шукаюць.

Інцыдэнт у Гукаве здарыўся прыблізна а 02:05 паводле мясцовага часу, піша 161.ru, спасылаючыся на звесткі крыніцы ў праваахоўных органах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках