19 красавiка 2024, Пятніца, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сталі пазней жаніцца

16
Беларусы сталі пазней жаніцца

Як змяніўся сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб?

Беларусы сталі пазней жаніцца. Гэта вынікае са звестак Белстата.

Сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб у жанчын 26,3 года, у мужчын - 28,6. Для параўнання, у 2010 годзе ён быў 24,4 і 26,5 адпаведна.

У 43% сем'яў у краіне ёсць дзеці малодшыя за 18 гадоў. Пазнейшы ўзрост уступлення ў шлюб дэмографы ўважаюць адной з прычын зніжэння нараджальнасці. Паводле неафіцыйных звестак, яна ўпала ніжэй за 80 тысяч нованароджаных летась.

Са звестак Белстата таксама вынікае, што найчасцей рашэнні ў сем'ях прымаюцца сумесна. А абсалютная большасць рэспандэнтаў задаволены тым, як размяркоўваюцца абавязкі ў сям'і - 95,3% мужчын і 89% жанчын.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках