29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Аўтуховіча будуць судзіць у гарадзенскай турме №1

Мікалая Аўтуховіча будуць судзіць у гарадзенскай турме №1

Судзілішча перанеслі на 18 траўня.

Справу палітвязня Мікалая Аўтуховіча будуць разглядаць у будынку турму №1 Горадні. Яго абвінавачваюць паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнт «Вясна» са спасылкай на дачку прадпрымальніка.

Суд над Мікалаем Аўтуховічам павінен быў пачацца 16 траўня, але яго перанеслі на 18-га. Справу будзе разглядаць суддзя Максім Філатаў, які працаваў у Лідзе, а ў 2020 годзе перайшоў працаваць у Гарадзенскі абласны суд. Раней ён судзіў Вітольда Ашурку.

Пакуль працэс не закрылі, але ахвочым патрапіць на суд спатрэбіцца дазвол ад начальніка турмы.

Раней стала вядома, што Мікалай Аўтуховіч з лістапада мінулага года ўтрымліваецца ў адзіночнай камеры.

Гэта не першы выпадак, калі працэс праходзіць не ў сценах суда. Фігурантаў «справы Ціханоўскага» летась судзілі ў СІЗА №3 Гомеля.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках