24 красавiка 2024, Серада, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ на Харкаўшчыне гоняць войскі РФ да мяжы і рыхтуюцца вызваляць іншыя тэрыторыі

2
УСУ на Харкаўшчыне гоняць войскі РФ да мяжы і рыхтуюцца вызваляць іншыя тэрыторыі

Пераход да контрнаступальных дзеянняў быў пераломным.

Узброеныя сілы Украіны праводзяць вайсковую аперацыю ў Харкаўскай вобласці і адціскаюць варожыя войскі да мяжы з РФ на поўначы. Украінскія падраздзяленні працуюць над тым, каб вораг выйшаў з поўначы рэгіёна і пасля гэтага будуць вызваляць іншыя захопленыя тэрыторыі. Кантратакі ў гэтым напрамку прывялі да пералому, бо ўдалося адсунуць расейскае войска і зменшыць колькасць абстрэлаў па Харкаву. Рэгіён застаецца стратэгічна важным для акупантаў, бо яны маюць намер стварыць тут калідор на Данбас. Таму задача УСУ - выбіць акупантаў і перарэзаць артэрыю, па якой ідзе лагістыка да Данецкай і Луганскай абласцях. Пра гэта заявіў кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў. Яго словы прыводзіць выданне «Главред».

У эфіры ўсеўкраінскага тэлемарафону UA Разам ён пацвердзіў звесткі, паводле якіх войскі Украіны адціскаюць войска РФ да расейскай мяжы. Населеныя пункты ў АВА пакуль назваць не гатовы, ваенная аперацыя працягваецца. Пасля вызвалення поўначы вобласці ўкраінскія ўзброеныя сілы будуць вызваляць і іншыя тэрыторыі.

«Інфармацыя адпавядае рэчаіснасці, але пакуль назваць населеныя пункты не можам, таму што ідуць актыўныя баявыя дзеянні, ваенная аперацыя… Мы павінны зрабіць усё, каб вораг выйшаў з поўначы нашай вобласці, і надалей ужо будзем рухацца на вызваленне іншых тэрыторый», - сказаў Сінягубаў.

Са слоў чыноўніка, пераход да контрнаступальных дзеянняў быў пераломным - украінскім абаронцам удалося адціснуць акупацыйныя войскі, пасля чаго колькасць абстрэлаў па Харкаву зменшылася.

Таксама ён дадаў, што Харкаўшчына па-ранейшаму застаецца стратэгічным напрамкам для акупантаў РФ. Яны плануюць стварыць «калідор» на Данецкую і Луганскую вобласці. Таму задачай УСУ застаецца выцясненне варожых падраздзяленняў і пераразанне артэрыі, па якой ідзе лагістыка да акупаваных раёнаў Данбаса.

«Наша задача выбіць ворага адтуль, фактычна перарэзаўшы тую артэрыю, па якой ідзе лагістыка да гэтых абласцей. Акрамя таго, вораг вельмі дакладна разумее, што як толькі мы дамо слабіну хоць на любым напрамку, то ён адразу гэтым скарыстаецца. Мы разумеем, што надзеі ўзяць Харкаў, Харкаўскую вобласць ён не пакідае», - падкрэсліў Алег Сінягубаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках