16 красавiка 2024, aўторак, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік украінскай Рады заклікаў разарваць эканамічныя стасункі з Беларуссю

18
Кіраўнік украінскай Рады заклікаў разарваць эканамічныя стасункі з Беларуссю

Кіеў ужо дэнансаваў шэраг пагадненняў з Менскам.

Спікер Вярхоўнай рады Украіны Руслан Стэфанчук расказаў, якія пагадненні Кіеў гатовы разарваць з Беларуссю і Расеяй.

«Мы паставілі задачу для калег з урада правесці, скажам так, дэрасеянізацыю, дэбеларусізацыю гэтых пагадненняў. Мы чакаем пастаноў ад урада, бо ўсе пытанні, звязаныя з ратыфікацыямі, дэнансацыямі ідуць з ініцыятывы Кабінета Міністраў. Мы будзем чакаць такіх прапаноў і абавязкова будзем у першую чаргу разглядаць», - сказаў Стэфанчук у інтэрв'ю «Укрінфарм».

З ягоных слоў, украінская рада ўжо разгледзела вельмі шмат пытанняў дэнансацыі пагадненняў з РФ і Беларуссю. Напрыклад, ужо дэнансаваныя пагадненні аб удзеле Украіны ў СНД. «Будзем чакаць агульны спіс. Напрыклад, што міністэрства замежных спраў будзе ўважаць за патрэбнае прыбраць у заканадаўчым полі Украіны», – адзначыў спікер Рады.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ёсць шэраг пагадненняў, якія нельга разрываць. Напрыклад, размова ідзе аб пагадненнях, якія датычацца правоў чалавека. «Да прыкладу, калі ўкраінцы будуць знаходзіцца на тэрыторыі тых дзяржаў, а таксама абмены палоннымі - гэта ўсё адбываецца на ўзроўні міжнародных пагадненняў», - растлумачыў Стэфанчук.

«У той жа час, эканамічныя пагадненні павінны быць скасаваныя», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках