18 красавiка 2024, Чацвер, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Упэўнены, прыйдзе час, калі і мы абаронім Беларусь, дапаможам збіць вашага вусатага таварыша»

4
«Упэўнены, прыйдзе час, калі і мы абаронім Беларусь, дапаможам збіць вашага вусатага таварыша»

Украінскі футбольны агент звярнуўся да беларусаў.

Украінскі футбольны агент Аляксандр Панкоў, які прадстаўляе інтарэсы Арцёма Мілеўскага і іншых футбалістаў, у інтэрв'ю каналу «Чеснок» распавёў пра сваё стаўленне да беларусаў на фоне расейскага вайсковага ўварвання ва Украіну, піша «Трыбуна».

- Ты шмат разоў бываў у Беларусі. Цяпер усведамляць, што з гэтай краіны па Украіне ляцяць ракеты, як гэта ўвогуле?

- Хачу скарыстацца тваёй пляцоўкай і сказаць: хлопцы, беларусы, калі ласка, не рабіце гэтага (не ўступайце ў вайну на баку Расеі - заўв.), не прыходзьце да нас, не памірайце, не трэба гэтага рабіць. Гэта таго не варта.

Няма ў нас ні фашызму, ні неанацызму - нічога. Нас не трэба вызваляць, дэнацыфікаваць. Мы любім сваю краіну, мы хочам жыць спакойна, таму, калі ласка, калі вас прымушаюць, я ўпэўнены, што ёсць магчымасці здацца ў палон - застацца жывымі - не ісці паміраць незразумела за каго, незразумела за што. Гэта вайна не павінна выходзіць на ўзровень двух брацкіх народаў.

Вельмі шмат беларусаў ваюе [за Украіну], добраахвотнікаў вельмі шмат. Я вось глядзеў нядаўна выпуск пра фанатаў менскага «Дынама». Яны выдатныя, я вельмі ўсміхаўся, як яны рэагуюць на ўсю сітуацыю, яны малайцы.

Рэспект усім беларусам, якія пайшлі бараніць Украіну. Я ўпэўнены, што прыйдзе час, калі і Украіна абароніць Беларусь, дапаможа збіць вашага вусатага таварыша, - сказаў Панкоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках