19 красавiка 2024, Пятніца, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Расея саступіла ўжо другую бітву

10
Чаму Расея саступіла ўжо другую бітву

Северскі Данец стаў рубіконам.

У інтэрв'ю Радыё НВ ваенны экспэрт Алег Жданаў патлумачыў, ці варта чакаць новага абвастрэння на харкаўскім кірунку, каго Расея выкарыстоўвае ў якасці гарматнага мяса і ці ўдасца Украіне узброіць мільён абаронцаў.

- Французскае выданне Le Monde піша аб тым, што Харкаў стаў другой паразай войска РФ пасля Кіева. Ці сапраўды мы можам сцвярджаць, што гэта іх канчатковая параза?

- Думаю, што яны адмовіліся ад гэтага кірунку ў сувязі з тым, што ў іх не стае войскаў для таго, каб падтрымліваць яго ў належнай баяздольнасці, з баявым патэнцыялам. Дарэчы, яны гэтыя батальённа-тактычныя групы часткова выводзяць на перафармаванне, а тыя, якія яшчэ захоўваюць нейкую баяздольнасць, перакідваюць на паўночна-данецкі кірунак.

Таму сапраўды ў іх усё менш і менш сіл, яны вымушаны звужаць свае магчымасці.

- Харкаў знаходзіцца побач з расейскай мяжой. Горад павінен быць увесь час у стане абароны?

- На жаль, пакуль так. Асабліва ўсходнія наваколлі Харкава павінны выглядаць як цытадэль і быць гатовымі, бо адлегласць ад расейскай мяжы вельмі малая. Пакуль мы не назіраем фармаванні ўдарных груповак насупраць Харкава, тым не менш пільнасць страчваць не варта.

- Аналітыкі Амерыканскага інстытута вывучэння вайны таксама сцвярджаюць, што войскі РФ пакідаюць свае пазіцыі вакол Харкава, а асноўнымі мэтамі расейцаў застаюцца Севераданецк, Лісічанск, Славянск, Аляксандраўка. Ёсць меркаванне, што сітуацыю на Данбасе вызначыць, хто з бакоў лепш справіцца з фарсаваннем ракі Северскі Данец і артылерыяй. Ці падзяляеце вы гэтае меркаванне?

- У прынцыпе так. Рака Северскі Данец стала рубіконам для расейскіх войскаў, якую яны не могуць перайсці, мы ім не даем. Захоп плацдарма на правым беразе ракі будзе вызначальным у тым, ці зможа РФ развіць наступ у бок Папаснай або Севераданецка. Таму так, тут супрацьстаянне на ўзроўні галоўнага ўдару.

- Гэта значыць, калі ім не атрымаецца перайсці на правы бераг, то гэта будзе азначаць…

- Наша перавага, што мы фактычна кантралюем сітуацыю ў гэтым раёне. Тады пытанне ачаплення нашых войскаў здымаецца з парадку дня.

- Журналіст Дзяніс Казанскі апублікаваў зварот расейскіх добраахвотнікаў. Там гаворыцца, што на акупаванай тэрыторыі Данбаса, так званай «ЛНР», яны зразумелі, што іх адпраўляюць на забой, вярнуліся ў Расею і запісалі гэтае відэа. Як гэта растлумачыць?

- Яны (у Расеі - рэд.) уважаюць гэтыя самаабвешчаныя рэспублікі за людзей другога гатунку. Яны іх не ставяць у адзін шэраг разам з сабой. Глядзіце, як яны там арганізавалі гэтую прымусовую мабілізацыю - адлоўлівалі і хапалі ўсіх, каго бачылі. Дарэчы, яны іх кідаюць на самыя небяспечныя кірункі. Ёсць пацвярджэнне, што іх пускаюць наперадзе рэгулярных войскаў РФ, каб яны першымі ішлі ў наступ і «калі іх заб'юць, то не шкада», а потым ужо выклікаюць артылерыю, авіяцыю для таго, каб здушыць нашы агнявыя пункты.

Таму і такое стаўленне, і такі рыштунак. Ніхто ім не дае сучаснай экіпіроўкі, сучаснай ці цяжкай зброі. Іх пускаюць як гарматнае мяса.

- Ёсць меркаванне, што вайскоўцам «Л/ДНР» не даюць зброю, таму што яны ўжо здраднікі і могуць здрадзіць зноў. Ці падзяляеце вы гэты погляд?

- Думаю, гэта можа быць адным з чыннікам, чаму да іх так ставяцца. Здрадзіўшы адзін раз, можна здрадзіць і другі, і трэці. Гэта людзі без прынцыпаў і маральных каштоўнасцяў.

- Міністр абароны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што Украіна ўваходзіць у новую фазу вайны. Ён паабяцаў, што будзе нарошчвацца абаронны патэнцыял, і паведаміў, што мы павінны забяспечыць адзін мільён украінцаў зброяй і рыштункам. Наколькі гэта амбіцыйная мэта?

- Я думаю, што гэта абсалютна рэальная лічба і думаю, што яна павінна быць такой, а можа нават і большай.

Што маецца на ўвазе? Выканаць да канца закон аб нацыянальным супраціве. У нас, нагадаю, 360 тысяч [вайскоўцаў] - гэта Узброеныя сілы, і будзе 750 тысяч рэзерву - тэрытарыяльная абарона і аператыўны рэзерв. Для Украіны лічба абсалютна нармальная.

Напрыклад, Швайцарыя. У іх крыху больш за 20 тысяч [вайскоўцаў] у мірны час. За 72 гадзіны яны разгортваюць войска на 600 тысяч чалавек. Дык вы паглядзіце на тэрыторыю Швайцарыі і яе колькасць насельніцтва, і паглядзіце на Украіну.

- Вы кажаце, што колькасць войска можа быць большая. Якой вы яе бачыце ў ідэале?

- Трэба лічыць, які рэзерв павінна мець краіна. Існуе шмат чыннікаў. Якія будуць замежныя пагрозы? Калі мы будзем лічыць пагрозы толькі з боку РФ, гэта адна колькасць. Калі мы будзем яшчэ разлічваць і Беларусь, як хаўрусніка РФ ці чальца Саюзнай дзяржавы, калі яна ўтвараецца, то гэта зусім іншая лічба.

0.4-0.8% ад агульнай колькасці насельніцтва - гэта рэкамендаваная лічба колькасці Узброеных сіл у мірны час. На ваенны час рэзерв Узброеных сіл можа складаць дзвюх-трох разавую [колькасць] (а можа і большую) за колькасць Узброеных сіл у мірны час.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках