28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы адступілі на Аўдзееўскім кірунку праз страты ў баях з УСУ

1
Расейцы адступілі на Аўдзееўскім кірунку праз страты ў баях з УСУ

Асноўныя ўдары прыпадаюць на Данецкі кірунак.

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў аператыўнай справаздачы.

"Супраціўнік не спыняе вядзенне наступальных дзеянняў ва Усходняй аперацыйнай зоне. Асноўныя намаганні вораг засяродзіў на Данецкім кірунку...", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што на гэтым кірунку акупанты ажыццяўлялі абстрэлы з усяго спектра ўзбраення ў авіяцыі ўключна з мэтай знясілення асабовага складу і разбурэння фартыфікацыйных збудаванняў падраздзяленняў нашых войскаў.

У той жа час, на Ліманскім, Бахмуцкім і Курахаўскім кірунках вораг працягвае вядзенне наступу, баявыя дзеянні працягваюцца.

На Аўдзееўскім кірунку, пасля нанесеных Сіламі абароны страт, вораг адступіў на раней занятыя пазіцыі.

На Севераданецкім і Навапаўлаўскім кірунках актыўныя баявыя дзеянні супраціўнікам не вяліся, вораг спрабаваў ажыццяўляць агнявую паразу падраздзяленняў нашых войскаў.

"У Марыюпалі вораг працягвае масаваныя артылерыйскія і авіяцыйныя ўдары. Асноўныя намаганні акупанты засяродзілі на блакаванні і паразе нашых падраздзяленняў у раёне завода "Азоўсталь", - дадалі ў Генштабе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках