19 красавiка 2024, Пятніца, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка рызыкуе страціць уладу»

21
«Лукашэнка рызыкуе страціць уладу»
ФОТА: ANADOLU AGENCY

Ваенны экспэрт пракаментаваў магчымасць нападувойскаў Беларусі ва Украіну.

Войскі РФ адышлі ад Чарнігаўскай, Сумскай і Кіеўскай абласцей. На гэтых кірунках застаецца нязначная колькасць войскаў, якія, зрэшты, стаяць уздоўж кардона і вядуць агонь. Імавернасць пагрозы ад расейскіх падраздзяленняў з Беларусі знізілася, аб чым сведчыць дэмантаж іх інжынерных канструкцый. Пра гэта заявіў ваенны экспэрт Алег Жданаў.

У эфіры "24 канала" ён расказаў аб тым, што акупацыйныя расейскія падраздзяленні адсунулі ад Чарнігаўскай, Сумскай і Кіеўскай абласцей. Там застаецца невялікая групоўка акупантаў, якая стаіць уздоўж мяжы і абстрэльвае тэрыторыю Украіны.

Са слоў экспэрта, адным з сігналаў аб зніжэнні пагрозы з'яўляецца дэмантаж інжынерных сродкаў мінна-выбухной загароды з лакацый, дзе раней знаходзіліся войскі РФ.

"Калі мы гаворым аб пагрозе ўмяшання расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі, то іх там амаль не засталося", - мяркуе Жданаў.

Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу на тым, што застаецца пагроза, хаця і мінімальная, ад беларускіх узброеных сіл. Лукашэнка перасоўвае войскі ля беларуска-украінскай мяжы.

"Там (з Беларусі) небяспека, хаця і малая імавернасць, але захоўваецца", - дадаў экспэрт.

Таксама ён удакладніў, што адной з галоўных прычын, якая стрымлівае войска Беларусі ад выканання загада Менска, з'яўляецца няздольнасць супрацьстаяць УСУ на полі бою. Лукашэнка гэта разумее - калі ён аддасць загад аб наступе, то рызыкуе страціць уладу.

"Лукашэнка таксама гэта цалкам усведамляе. Ён вельмі дакладна трымае руку на пульсе сацыялогіі. Будзе глядзець, якія настроі ў грамадстве і войску", - падкрэсліў Алег Жданаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках