23 красавiка 2024, aўторак, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія аналітыкі: Украіна сарвала планы расейскага камандавання

4
Амерыканскія аналітыкі: Украіна сарвала планы расейскага камандавання

«Вялікія абцугі» на Данбасе касуюцца.

Расейскія войскі, праз свае няўдачы, змушана адмовіліся ад мэты заканчэння буйнамаштабнага атачэння ўкраінскіх падраздзяленняў ад Данецка да Ізюма і засяродзіліся на захопе Луганскай вобласці.

Да такой высновы прыйшлі аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), піша "Апостроф".

Экспэрты пацвярджаюць словы кіраўніка Луганскай абласной адміністрацыі Сяргея Гайдая, што расейскае вайсковае камандаванне, хутчэй за ўсё, разумее, што не зможа захапіць Данецкую вобласць, але мяркуе, што ў яго ёсць магчымасць дасягнуць адміністрацыйных межаў Луганскай вобласці.

Такім чынам расейцы хутчэй за ўсё сканцэнтруюцца на будучай бітве за Севераданецк, надаючы ўвагу і парушэнню ўкраінскіх наземных ліній сувязі ва ўсходняй частцы Данецкай вобласці. Расейскія войскі працягваюць спрабаваць ажыццявіць захоп Севераданецка з поўначы і поўдня, што ў выпадку поспеху прывядзе да больш дробнай аблогі ўкраінскіх войскаў, чым першапачаткова чакалася.

Разам з тым, беспаспяховыя спробы акупантаў перасекчы раку Северскі Данец у раёне Крамянной могуць ссунуць расейскія аперацыі аблогі далей на ўсход, бліжэй да Севераданецка праз Рубежнае, а не праводзіць больш шырокую аблогу па некалькіх восях. Расейскія войскі таксама, магчыма, скарачаюць прасоўванне да Славянска з Ізюма, магчыма, праз павольныя тэмпы наступальнай аперацыі там.

Згодна з высновамі аналітыкаў, у расейцаў, магчыма скончыліся баяздольныя рэзервісты. У сувязі з гэтым камандаванне РФ вымушана аб'ядноўваць жаўнераў з розных элементаў, у тым ліку прыватныя вайсковыя кампаніі і баевікоў з АРДЛА, у нібыта рэгулярныя вайсковыя падраздзяленні.

Паводле інфармацыі Генштаба УСУ блізу 2500 расейскіх рэзервістаў праходзяць падрыхтоўку ў Белгарадскай, Варонежскай і Растоўскай абласцях для ўзмацнення расейскіх наступальных аперацый ва Украіне. Аднак такая колькасць рэзервістаў наўрад ці створыць дастаткова сіл для папаўнення расейскіх падраздзяленняў, якія, як паведамляецца, страцілі да 20 адсоткаў.

У той жа час, акупанты ўмацоўваюць захопленыя тэрыторыі поўдня Украіны - пачалі рыць траншэі і будаваць бетонныя муры ў Мікалаеўскай і Херсонскай абласцей, недалёка ад Мелітопаля і ў заходняй частцы Запарожскай вобласці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках