25 красавiка 2024, Чацвер, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Чачэніі прыпынілі набор кадыраўцаў, пасля таго як ГУР апублікавала іх звесткі

10
Улады Чачэніі прыпынілі набор кадыраўцаў, пасля таго як ГУР апублікавала іх звесткі

Сярод наймітаў было шмат крымінальнікаў і экстрэмістаў.

У Чачэніі прыпынілі набор кадыраўцаў на вайну з Украінай пасля таго, як Галоўная ўправа выведкі апублікавала асабовыя звесткі амаль 2500 баевікоў, набраных чачэнскімі ўладамі. Пра гэта паведамляе Telegram-канал "Можам растлумачыць" (раней - "Адкрытыя медыя" Міхаіла Хадаркоўскага).

Высветлілася, што сярод кадыраўцаў шмат крымінальнікаў і экстрэмістаў.

Выданне ідэнтыфікавала ўжо некалькі дзясяткаў чалавек з крымінальным мінулым. Сярод іх - "знакаміты на ўвесь Краснаярскі край махляр", які адбываў 15 гадоў зняволення за махлярства з аўтамабілямі; наркагандляр; чалавек, які адбываў пакаранне за замах на забойства; псеўдамінёр і г.д.

Пасля публікацыі ГУР улады Чачэніі прыпынілі набор у свае падраздзяленні, патлумачыўшы гэта вялікай колькасцю людзей, якія ўжо выказалі жаданне ваяваць супраць Украіны.

У той жа час у Telegram-канале, дзе набіралі добраахвотнікаў, з'явілася паведамленне аб тым, што людзей, якія мелі праблемы з законам, больш браць на вайну не будуць.

Са звестак ГУР, ва ўварванні ва Украіну ўдзельнічала блізу 2500 баевікоў з Чачэніі. Недзе 100 з іх былі ліквідаваныя, 300 – параненыя, больш за 60 – уцяклі з Украіны, кінуўшы зброю і амуніцыю.

У ГУР пішуць, што кадыраўцы пачалі заходзіць у першыя дні нападу, асноўнай задачай было застрашванне і генацыд украінцаў. Знаходзячыся ў другім эшалоне, яны займаліся ператрусамі жылля, здзекамі з закладнікаў і мірнымі насельнікамі, разбоем і крадзяжамі.

Калі расейцы пачалі несці маштабныя страты, баевікам з Чачэніі загадалі выконваць ролю загараджальнага атрада - паказальна расстрэльваць падраздзяленні, якія адыходзілі і адмаўляліся ваяваць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках