24 красавiка 2024, Серада, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговае вымагальніцтва пад прыкрыццём

15
Чарговае вымагальніцтва пад прыкрыццём
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: ROB SARMIENTO/UNSPLASH

Беларусы абураныя тым, што аплату відэаназірання ўключаць у «рахунак за кватэру».

Пасля паведамлення аб тым, што плату за відэаназіранне каля пад'ездаў хочуць уключыць у камунальныя плацяжы, чытачы «Кур'ера» выказалі сваё меркаванне аб гэтай прапанове. Дарэчы, усталёўваць камеры на пад'езды ў Слуцку пачалі год таму. Як тлумачылі афіцыйныя службы, гэтая паслуга з'яўляецца дадатковай і карыстацца ёю жыльцы могуць на сваё жаданне.

Нагадаем, што Павел Ткач, першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі, агучыў планы ўключэння відэаназірання ў камунальныя плацяжы. На ўваходзе ў пад'езды жылых дамоў у Беларусі з'явяцца «камунальныя» відэакамеры - агульныя для ўсіх жыхароў. "Заўсёды можна паглядзець, хто зайшоў, хто выйшаў", - сказаў Павел Ткач. Вось што пра гэта думаюць случакі:

«Навязванне паслугі»

«Праблема ў тым, што гэты сэрвіс шмат каму непатрэбны… І яшчэ многія камеры наладжаныя кепска ці зусім не працуюць. /…/ Самае цікавае - надумалі часткова змантажаваныя камеры, дакладней іх куплю, перакласці на нашы плечы. Катэгарычна супраць! Ды і многім яно і не патрэбна, зараз не да «балявання».

«А калі дадаць камеру, дык трэба подпісы сабраць з жыхароў пад'езда! Калі падключаюць лічаныя людзі паслугу «відэакантроль», пра подпіс і размовы быць не можа!»

«Мне бабкам на лаўках лепш плаціць, яны мне больш раскажуць, чым я з камеры ўбачу. А карміць дармаедаў я не збіраюся!

«Навязванне паслугі». Навошта мне «глядзець, хто прыйшоў, хто выйшаў»? Чарговае вымагальніцтва пад прыкрыццём грамадскай бяспекі».

Аб якасці відэаназірання

«Якасць здымкі жахлівае! За тры метры ад камеры не разгледзець нумар машыны».

«Можа, варта для пачатку камеры адрэгуляваць нармальна, а то праглядаюцца пад'езды там, дзе проста прасцей было ўсталяваць!».

«Калі я буду аплачваць відэаназіранне, мне павінна быць выкананая паслуга доступу да відэаназірання (падлучэнне да кампутара ці тэлефона) і звесткі запісу відэаздымкі».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках