25 красавiка 2024, Чацвер, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Sky News: Контрнаступ украінцаў у Харкаўскай вобласці знішчыць планы акупантаў на Данбасе

Sky News: Контрнаступ украінцаў у Харкаўскай вобласці знішчыць планы акупантаў на Данбасе

Яшчэ адзін паваротны момант у вайне.

Паспяховая абарона УCУ Харкава і наступны контрнаступ, відавочна, стане яшчэ адным паваротным момантам на іх карысць у супрацьстаянні ворагу. Ён азначае, што ўкраінскія Сілы абароны могуць пагражаць амбіцыям РФ на Данбасе. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле брытанскага канала Sky News.

Замежныя журналісты, якія пабывалі ў горадзе, адзначылі, што ўкраінцы амаль тры месяцы адбівалі спробы акупантаў захапіць Харкаў. І мноства яго жыхароў да гэтага часу вымушаны хавацца пад зямлёй.

"Расея хацела захапіць другі паводле велічыні горад Украіны. Ёй гэта не ўдалося, але вяртацца на паверхню людзям усё яшчэ можа быць небяспечна", - падкрэслілі журналісты. Хоць цяпер абодва бакі вядуць артдуэлі, сілы акупантаў былі далёка адкінутыя ад абласнога цэнтра. Экспэрты называюць гэта важнай вяхой у вайне і яшчэ адным паваротным момантам на карысць Украіны.

На думку спецыялістаў, сітуацыя склалася так, што зараз УСУ могуць рушыць наперад далей на ўсход, пагражаючы лініям забеспячэння расейскай групоўцы на Данбасе. На працягу ўсіх баявых дзеянняў агрэсары і так пакутавалі ад дрэннай лагістыкі, пастаянна сутыкаючыся з вялізнымі праблемамі з забеспячэннем свайго войска. Даходзіла да такой ступені, што акупанты масава кідалі тэхніку праз нястачу паліва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках