20 красавiка 2024, Субота, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці выбуху на «Палессеэлектрамашы»

6
Сталі вядомыя падрабязнасці выбуху на «Палессеэлектрамашы»

Справа ў дачыненні да начальніка змены прадпрыемства перададзеная ў суд.

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да начальніка змены прадпрыемства "Палессеэлектрамаш". Службовую асобу вінавацяць у парушэнні правілаў тэхнікі бяспекі, праз гэта адзін працоўны загінуў, а другі атрымаў траўмы, паведамляе zerkalo.io са спасылкай на прэс-службу ведамства.

Яго абвінавачваюць паводле ч.2 арт. 306 КК Беларусі (парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі і аховы працы, якое пацягнула з неасцярожнасці смерць чалавека, а таксама прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання).

«Згодна з матэрыяламі справы, у верасні 2021 года плавільшчыкі металу, знаходзячыся на загрузнай платформе, пры адкрытым люку дакідвалі шыхту ў дзейную печ з распаленым металам, што забаронена. Акрамя таго, на іх не было спецадзення. Пры выкананні работ адбыўся фізічны выбух масы расплаўленага металу, у выніку чаго працоўныя праз неасцярожнасць атрымалі апёкі, ад якіх адзін з іх сканаў, а іншы атрымаў траўмы», - гаворыцца ў паведамленні.

У пракуратуры мяркуюць, што нягледзячы на названыя вышэй парушэнні начальнік змены дапусціў супрацоўнікаў прадпрыемства да працы, не забяспечыў асабісты кантроль за правільнасцю, парадкам і паслядоўнасцю выканання такіх прац, выкананнем патрабаванняў аховы працы і працоўных інструкцый.

Абвінавачаны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Нагадаем, у Лунінцы 19 верасня мінулага года адбыўся выкід расплаўленага металу. У выніку пацярпелі двое працоўных, 40 і 50 гадоў.

Падобны выкід расплаўленага металу ўжо меў месца на прадпрыемстве ў 2017 годзе. Тады на ўчастку каляровага ліцця пры загрузцы алюмініевага крышану ў печ таксама адбыўся выкід металу, плавільшчык атрымаў цяжкія тэрмічныя апёкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках