16 красавiка 2024, aўторак, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі УСУ могуць перайсці ў контрнаступленне?

8
Калі УСУ могуць перайсці ў контрнаступленне?

Вайсковы экспэрт зрабіў прагноз.

Цяпер і УСУ, і войскам акупантаў трэба ўзяць аператыўную паўзу, каб мець магчымасць вярнуцца ў актыўную фазу баявых дзеянняў, заявіў вайсковы экспэрт і палкоўнік Алег Жданаў. Падчас эфіру на тэлеканале "Украина 24" ён патлумачыў, што рашысты, магчыма, цягам наступнага месяца не змогуць здзяйсняць маштабныя аперацыі.

«Немагчыма месяц запар весці наступальныя дзеянні, - адзначыў вайсковы аналітык. - Трэба папаўняць рэзервы і папаўняць страты. Такога папаўнення цяпер няма. Цяпер яны збіраюць людзей, але тэхнікі для іх не стае. А вось тыя войскі, якія знаходзяцца ва Украіне, ужо выматаныя. Мы іх даволі моцна пакалашмацілі ў гэтых наступальных дзеяннях, чаго я, у прынцыпе, чакаў. Наша камандаванне контрударам збіла вось іх наступальны патэнцыял».

Цяпер УСУ, са слоў экспэрта, стаяць на парозе пазіцыйнай вайны. Перад гэтым абодум войскам трэба перагрупавацца.

«І тут пераможа той, хто зробіць гэта хутчэй, – растлумачыў экспэрт. – Хто першы гэта зробіць, той і будзе мець перавагу на момант заканчэння гэтай аператыўнай паўзы».

З ягоных слоў, УСУ могуць перайсці ў контрнаступленне або ў сярэдзіне чэрвеня, або ў канцы. Але гэта адбудзецца пры ўмове паступлення ва Украіну неабходнай колькасці зброі.

«Гаворка ідзе не аб ленд-лізе, а аб той дапамозе, якая нам арганізоўвалася ў сакавіку - красавіку», - адзначыў Жданаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках