28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх аптэках і лякарнях перабоі з імпартнымі лекамі

5
У беларускіх аптэках і лякарнях перабоі з імпартнымі лекамі

Беларусы шукаюць іх за мяжой.

Праз дзеянні Лукашэнкі ад беларускага рынку адмаўляюцца сусветныя фармацэўтычныя брэнды, праз што ўсё больш адчуваецца недахоп імпартных прэпаратаў. Першымі ў дэфіцыце выявіліся лекі для шчытападобнай залозы і для лячэння цукровага дыябету. Недахоп на сабе адчулі і хворыя на астэапароз, паведамляе «Настоящее время».

Мянчанка Людміла доўга шукала для сяброўкі па сталічных аптэках швайцарскі прэпарат «Банвіва». Гэта ін'екцыя, якую робяць пацыентам з астэапарозам касцей раз на тры месяцы. У выніку здолелі знайсці лекі толькі ў суседняй Польшчы.

- Палякі адпускаюць па нашым рэцэпце. Ну, складана, вядома. Патурбавалі ўсіх знаёмых, каб знайсці гэты прэпарат. Цяпер робім дзеянні, як яго адтуль пераправіць. У Беларусі з гэтым пытаннем складана, – расказвае Людміла.

Не найлепшая сітуацыя і з нямецкім прэпаратам гармонаў шчытападобнай залозы «Эўтыроксам». Калі ён зноў з'явіцца ў продажы, у аптэках не ведаюць і ў найлепшым выпадку прапануюць запісацца ў чаргу.

Дэфіцыт закрануў не толькі беларускія аптэкі, але і лякарні. Са слоў рэаніматолага Расціслава Савіцкага, у яго на працы заканчваюцца жыццёва важныя імпартныя медыкаменты. Асабліва цяжка з лекамі, якія раней закупляліся ва Украіне. «У нас застаюцца толькі расейскія рынкі, якія цалкам не могуць папоўніць усе дэфіцыты. Ёсць папаўненне анальгетыкамі расейскай вытворчасці, але ў плане атрапіну ў нас вялікая праблема. Яго мала ў лякарні. У перспектыве мы не бачым, каб былі вялікія пастаўкі», - кажа лекар-рэаніматолаг Расціслаў Савіцкі.

Беларускія чыноўнікі дэфіцыту замежных лекаў імкнуцца не заўважаць і паралельна настойліва раяць пераходзіць на айчынныя аналагі. Паводле слоў намесніка міністра аховы здароўя Дзмітрыя Чараднічэнкі, усяму «крытычнаму імпарту ёсць замена». Аналагічным чынам на дэфіцыт імпартных прэпаратаў рэагуюць і чыноўнікі ў Расеі:

Беларусы, якія гадамі прымаюць замежныя лекі, прызналіся, што спрабавалі пераходзіць на айчынныя, але хутка адмовіліся ад гэтай ідэі. Галоўным чынам скардзяцца на нізкую эфектыўнасць. Адзінае выйсце, якое застаецца цяпер беларусам, – шукаць дэфіцытныя лекі за мяжой: у Польшчы і краінах Балтыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках