23 красавiка 2024, aўторак, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты наўмысна затапілі ў Северскім Данцы шэсць сваіх танкаў, каб бронетэхніка не патрапіла ва УСУ

28
Акупанты наўмысна затапілі ў Северскім Данцы шэсць сваіх танкаў, каб бронетэхніка не патрапіла ва УСУ

Відэафакт.

Расейскія акупанты пад націскам украінскіх войскаў адступілі з захопленага пад Белагораўкай плацдарма на Северскім Данцы і страцілі нямала тэхнікі і асабовага складу.

Пра гэта паведамляе галоўны рэдактар censor.net Юры Бутусаў і публікуе відэазапіс з месца бітвы з расейскімі акупантамі. Са слоў Бутусава, акупанты былі вымушаныя наўмысна затапіць шэсць танкаў, якія не патрапілі ў рукі ўкраінскіх воінаў.

«Пад Белагораўкай былі ўзведзеныя дзве пераправы. У адным месцы тры разбітыя пантоны. Гэта расейскія танкі, якія заехалі ў ваду з вежамі, павернутымі назад. Хутчэй за ўсё, шэсць расейскіх танкаў былі затопленыя, каб прадухіліць іх захоп украінскімі ваярамі пасля таго, як былі разбітыя пантоны нашай артылерыяй і вораг быў выбіты з плацдарму. На плацдарме цяпер налічылі 73 адзінкі пашкоджанай і знішчанай баявой тэхнікі акупантаў. Гэта далёка не ўсё. Я там быў асабіста і бачыў тэхніку, якая на гэтыя кадры не патрапіла. Магу сказаць, што гаворка ідзе як мінімум аб больш чым 100 адзінках знішчанай тэхнікі ў баях 5-13 траўня... Можна толькі ўявіць вялізныя страты ў людзях. Расейскае камандаванне змагло стварыць плацдарм, але магутнымі атакамі нашых войскаў вораг быў выбіты з нашага берага Северскага Данца», - каментуе відэазапіс Бутусаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках